Чацвер, 05 Сакавік 2026

Па 2 сустрэчы з грамадзянамі штодня: як выглядае праца ідэолагаў у лічбах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ідэалагічныя мерапрымствы сталі звыклай з’явай на Віцебшчыне, і асабліва пачасціліся яны пасля пратэстаў 2025 года. Але як гэтая з’ява выглядае лічбавым вымарэнні? Масштабы масавых спробаў уздзейнічайь на грамадскую свядомасць сапраўды ўражваюць. Лічбы для разважанняў – з Дубровенскага раёну.

У Дуброўне правялі нараду ідэалагічнага актыву. Кіраўніца ідэалагічнага аддзела Дубровенскага райвыканкама Наталля Вароніна прывяла наступныя звесткі. Летась у раёне было праведзена 566 сустрэч з насельніцтвам ( нагадаем, што ў 2025 годзе было 252 працоўныя дні, адпаведна, сустрэчы ідэалагічнага накірунку праводзіліся практычна па дзве штодня). 422 з іх правялі ў працоўных калектывах – статыстычна,  нават часцей чым штодня. 144 сустрэчы прывялі па месцы жыхарства – як правіла, гэта выяздныя сустрэчы ў сельскую мясцовасць.

Зы мінулы год у  раёне было арганізавана 157 так званых “дыялогавых пляцовак”, з іх 145 – выключна для моладзі. Зноў-такі, калі сыходзіць з колькасці працоўных дзён, то гэтыя мерапрыемствы праводзілі праз дзень і яшчэ часцей.

Прыярытэтнай задачай, як сказала кіраўніца “раённай ідэалогіі”, была інфармацыйна-тлумачальная работа. Праўда, яна не падзялілася нівоным паказнікам паспяховасці працы ідэалагічнага  актыву. Бо правядзенне соцень “дзяжурных” мерапрыемстваў не гарантуе падвышэння ўзроўню патрыятызму ці выхаванню пачуцця гонару за сваю радзіму. Хутчэй наадварот. Асабліва калі гучныя заклікі гучаць на фоне сумнай рэчаіснасці аднаго з самых занядбаных рэгіёнаў Віцебскай вобласці.

Летась у Дубровенскім раёне  падвысілася колькасць карупцыйных злачынстваў, вырасла колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення, і колькасць зафіксаваных выпадкаў вырабу самагону. Пры гэтым заўважаецца скарачэнне насельніцтва, асабліва моладзі: на ўвесь раён засталіся ўсяго 7 школ, прычым 2 з іх – у самім Дуброўне.   

Марыя Анцыферава