Пятніца, 14 Ліпень 2023

У Браслаўскім раёне распачата больш за 1200 выканаўчых спраў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
На фота выканаўца ВПІ Жана Шыліна На фота выканаўца ВПІ Жана Шыліна

На дадзены момант у Браслаўскім раёне ўзбуджана звыш 1 200 выканаўчых спраў, якія датычацца патрабаванняў аб спагнанні запазычанасці на карысць фізічных і юрыдычных асоб, аліментаў на непаўналетніх, расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ды іншае. Паводле судовай выканаўцы ВПІ Браслаўскага раёна Жаны Шылін, пастанова аб узбуджэнні выканаўчай справы не пазней за дзень, які ідзе за днём яго вынясення, накіроўваецца бакам - даўжніку і спагнанніку. Яна можа быць накіравана з дапамогай заказной, электроннай, гібрыднай пошты, а таксама СМДА. Акрамя таго, пасля ўзбуджэння выканаўчай справы на зарэгістраваны за даўжніком абанеменцкі нумар накіроўваецца СМС-паведамленне аб факце ўзбуджэння выканаўчай справы.

Як кажа Жана Шылін, судовы выканаўца можа здзяйсняць выканаўчыя дзеянні па месцы жыхарства (знаходжання) або месцы знаходжання даўжніка або яго маёмасці, месцы вядзення даўжніком гаспадарчай дзейнасці, а таксама па адрасе, указаным у выканаўчым дакуменце. Выканаўчыя дзеянні здзяйсняюцца ў працоўныя дні з 6 да 22 гадзін. Канкрэтны час вызначае судовы выканаўца. Калі выканаўчыя дзеянні пачаты ў працоўныя дні да 22.00, то яны могуць быць працягнуты і пасля гэтага часу. У непрацоўныя дні, устаноўленыя заканадаўствам, а таксама з 22 да 6 у працоўныя выканаўчыя дзеянні дапускаюцца толькі ў выпадках, якія не церпяць адкладу, або калі ў іншы час немагчыма здзяйсненне выканаўчых дзеянняў.

Меры прымусовага характару ў дачыненні да даўжніка прадугледжаныя артыкулам 60 і 69 Закона "Аб выканаўчай вытворчасці". Часта прымяняецца такая мера, як зварот спагнання на грошы і іншую маёмасць даўжніка, якія знаходзяцца на яго банкаўскіх рахунках, ва ўкладах (дэпазітах) або на захоўванні ў банках і (або) нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. Выканаўцы могуць звярнуць спагнанне на належныя даўжніку грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на банкаўскіх рахунках трэціх асоб, на зарплату і прыраўнаваныя да яе даходы. У даўжніка могуць вымаць маёмасць, указаную ў выканаўчым дакуменце, і перадаць яго спагнанніку, часова абмежаваць некаторыя яго правы - на выезд з краіны, кіраванне транспартнымі сродкамі, маторнымі маламернымі суднамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 5 конскіх сіл. Акрамя таго, даўжніку могуць часова  абмежаваць магчымасць наведваць ігральныя ўстановы, у тым ліку віртуальныя, і ўдзельнічаць у азартных гульнях.

Калі ў дачыненні да даўжніка ўзбуджана выканаўчае вядзенне, то яму неабходна выканаць патрабаванні, якія змяшчаюцца ў выканаўчым дакуменце. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 46 Закона "Аб выканаўчым вядзенні" на добраахвотнае выкананне прадастаўляецца 7-дзённы тэрмін. Прычым ён вылічаецца з дня належнага паведамлення даўжніку аб узбуджэнні выканаўчай справы. Тэрмін добраахвотнага выканання не прадастаўляецца толькі на падставе, прадугледжанай ч. 3 арт. 46 вышэйназванага закону.

Што да аплаты запазычанасці, то яна можа быць пагашана пры дапамозе АРІП, E-PAY, тэрмінальнага абсталявання, якое знаходзіцца ў аддзеле прымусовага выканання Браслаўскага раёна, а таксама ў касах банкаў, - падсумавала дзяржслужачая.

Мікіта Лось