Аўторак, 11 Ліпень 2023

Прыжыццёвую мемарыяльную дошку ўсталявалі кіраўніку вайсковага-патрыятычнага клуба ў Оршы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Ды 35-годдзя клуба «Русічы» на будынку аршанскага каледжа прафесіянальна-тэхнічнага каледжа з“явіліся адразу 4 мемарыяльныя дошкі. Адна ў гонар самога клуба, створанага ў 1988 годзе, а тры астатнія – у гонар ініцыятараў яго стварэння, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Ермалаева, выкладчыка гісторыі , краязнаўцы Аляксандра Кудзіна і ўласна стваральніка «Русічаў» Рыгора Шарая. Апошні з іх кіруе клубам да сённяшняга дня, хаця мясцовых жыхароў вельмі дзівіць тая акалічнасць, ўшто мемарыяльную дошку ўсталявалі жывому чалавеку.

Актывісты і аршанскія краязнаўцы рыхтуюць звароты ў Інстытут гісторыі Акадэміі Навук, Міністэрства культуры і да мясцовых уладаў – абласных і раённых. Менавіта гэтыя ўстановы мусілі «даць дабро» на ўсталяванне мемарыяльных дошак. Аднак ці прайшлі ўсе належныя інстанцыі ініцыятары ўшанавання? Прынамсі, мясцовая «Аршанская газета» не паведамляла ні пра такую прапанову з боку кіраўніцтва навучальнай установы, ні пра станоўчае рашэнне Аршанскага райвыканкама.

Чым выбітны клуб «Русічы», які афіцыйна называецца «вайскова- патрыятычным» і «праваслаўным»? Усе словы ў назве гавораць самі за сябе: выхаванцаў тут навучаюць маршыраваць, разбірацца ў спцыфіцы рознай зброі і далучаюць да ўдзелу ў розных мерапрыемствах праваслаўнай царквы – ад удзелу ў святочных службах да добраўпарадкаванняў царкоўных тэрыторый.

Бяссменны кіраўнік клуба Рыгор Шарай запачаткаваў гэты клуб як пашуковы: моладзь пад ягоным кіраўніцтвам працавала ў архівах, высветляла прозвішчы забітых і зніклых без звестак удзельнікаў мінулай вайны, змагалася за ўшанаванне іх памяці. Але апошнім часам дзейнасці «Русічаў» набыла выразна прарасейскі характар: клуб наладзіў стасункі з грамадскімі арганізацыямі суседняй краіны. Зрэшты, з кропкі гледжання афіцыйнай ідэалогіі, гэта толькі безумоўны «плюс». Хаця будзе вельмі цікава даведацца, як патлумачаць мясцовыя ўлады з“яўленне прыжыццёвай мемарыяльнай дошкі «у памяць» пра жывога чалавека.

Феліцыян Красоўскі