Серада, 28 Чэрвень 2023

Віцебскія гарадскія ўлады не спраўляюцца з рамонтам дарог

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхары Віцебску на інфармацыйным рэсурсе "Зручны горад" стварылі петыцыю №5640, у якой заклікаюць чыноўнікаў Віцебскага гарвыканкама і гарадскую пракуратуру прыняць меры, каб хутка і якасна адрамантаваць дарогі паміж вул. Чарняхоўскага і вул. Чкалава. Зварот ужо знайшоў падтрымку ў 21 жыхара паўночнай сталіцы. Збор подпісаў па петыцыі працягнецца да 4 ліпеня.

Сапраўды, участак дарогі, абмежаваны праспектам Чарняхоўскага і вуліцай Чкалава (ад дома 26 па пр-це Чарняхоўскага да дома 17 па вул. Чкалава) у Віцебску і які праходзіць паміж гімназіяй №5 і дзіцячым садам №84, знаходзіцца ў непрыдатным для эксплуатацыі.

Асфальтавае пакрыццё дарогі на гэтым участку знаходзіцца ў аварыйным стане і ён пакрыты мноствам глыбокіх ям і выбоін.

Відавочна, што дрэнныя дарогі наносіць шкоду транспартным сродкам, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзян, прадпрыемстваў і дзяржавы.

З 2021 года жыхарамі бліжэйшых дамоў пададзены ўжо больш за дзесятак заявак на партал «Мая Рэспубліка Беларусь» 115.бел., большасць з іх знаходзіцца ў стане «пратэрмінаваная», г.зн. праігнараваны службовымі асобамі, адказнымі за стан гарадскіх дарог.

На думку ініцыятыўных віцябчан, дарожнае пакрыццё на ўчастку не адпавядае ўстаноўленым законамі нормам. Падпісанты петыцыі ўказалі чыноўнікам на тое, што выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, павінны гарантаваць бяспеку дарожнага руху. Выканкамы абавязаны праводзіць рэалізацыю дзяржаўных праграм, у якіх прадугледжана фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў добраўпарадкавання горада і падтрымліваць прыдатны для эксплуатацыі стан дарог.

На падставе гэтага, гарадскія актывісты просяць улады, каб яны прынялі меры па бягучым рамонце ўказанага ў звароце ўчастка дарожнага пакрыцця і тратуараў і прыцягнулі да адказнасці службовых асоб, адказных за ўтрыманне ў добрым стане гарадскую дарожную сетку.

Віктар Міхееў