На тых, хто хацеў проста адпачыць на прыродзе і сустрэцца са старымі сябрамі, учора здзейснілі міліцэйскі налёт. Людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі. Вядома, што разам з дарослымі ноч у ІЧУ былі вымушаны правесці і некалькі дзяцей.
На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і папярэдзілі, што напрацягу двух месяцаў іх чакае суд. Інфармацыя пра інцыдэнт удакладняецца і бліжэйшымі днямі будзе дапоўнена.
Нагадаем, падобная гісторыя адбылася ў Віцебску ў 2025 годзе, калі замежныя студэнты ВНК са Шры-Ланкі сабраліся разам, каб адзначыць нацыянальны Новы год. Каля 300 юнакоў і дзяўчат зладзілі традыцыйную супольную імпрэзу, нават не падумаўшы, што трэба папярэдне атрымаць дазвол ад мясцовых уладаў. Міліцыянты палічылі святкаванне парушэннем закона і кваліфікавалі яго як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У выніку міліцыя затрымала больш за 300 замежнікаў. Гісторыя набыла розгалас у медыя напачатку 2026 года, калі ўнутраныя міліцэйскія дакументы трапілі ў публічны доступ.
Ліна Магілянская
Чацвер, 30 Ліпень 2026
Учора пад Расонамі затрымалі каля 350 чалавек
Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта былі ўдзельнікі штогадовага злета, якія праводзіць беларускія прадстаўнікі руху "Сям'я вясёлкі' (Rainbow Family). Ён аб'ядноўвае прыхільнікаў ідэі гарманічнага суіснавання з прыродай і пратэсту супраць умоўнасцяў капіталістычнага грамадства. Злеты праводзяцца у мала населеных месцах, наметавыя гарадкі ўсталёўваюць паблізу вадаёмаў.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед