Чацвер, 27 Ліпень 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі грамадскімі працамі «Лепшага працаўніка транспарту»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вяеслаў Елісеенка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пакараў сарака гадзінамі грамадскіх прац кіроўца філіяла «Докшыцыводаканал» Валерыя Шылько, якому ў 2023 годзе ўлады прысвоілі ганаровае званне «Лепшы работнік транспарту».

У судзе высветлілася, што "правапарушальнік" распаўсюджваў слоўнае абазначэнне каналаў "Белсат" і "Краіна для жыцця", якія рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 4 сакавіка 2022 года былі залічаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На падставе прызнання віны самага перадавога работніка суддзя Елісеенка ў рамках ч.2 арт.19.11 КаАП падвергнуў Шылько адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе грамадскіх работ і канфіскаваў прыналежны яму тэлефонны апарат.

Паліна Сумская