У судовым паседжанні высветлілася, што Мядзведзеў і Рыбак, у 2020 годзе, у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» на сваёй сртаніцы неаднаразова размяшчалі свае фота з бел-чырвона-белым сцягам. Гэтыя дзеянні яны праводзілі без дазволу мясцовага выканкама.
Па перакананні суддзі Вязяцкага, факты правядзення пікетаў і вінаватасць Мядзведзева і Рыбака знайшлі пацвярджэнне ў рапартах начальніка аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Браслаўскага райвыканкама Яўгена Круміна.
Пры прызначэнні пакарання, суддзя не знайшоў законам прадугледжаных абставін, якія змякчаюць і/або абцяжарваюць адміністрацыйную адказнасць за дэвіянтныя паводзіны ў рамках рэалізацыі грамадзянскіх і палітычных правоў.
Дзмітрый Каровін