Пастар Аляксандр Зарэцкі быў адным з тых, хто пасля падзеяў жніўня 2020г. падпісаў калектыўны Адкрыты ліст хрысціян Беларусі супраць гвалту. З гэтай нагоды ён меў гутарку Чашніцкім РАУС і ў раённым аддзеле ідэалогіі. 8 ліпеня 2021г. у яго па месцы жыхарства правялі ператрус з нагоды крымінальнай справы, у якой ён меў статус сведкі.
У пачатку 2022г. Евангельская царква ў Навалукомлі атрымала ад Дэпартаменту па гуманітарнай дзейнасці адмову наконт рэгістрацыі гуманітарнай дапамогі на суму 25625 шведскіх крон, атрыманай ад дабрачыннай арганізацыі «Осс-Хельпен» (Швецыя). У складзе гуманітарнай дапамогі, дасланай у Навалукомль, былі інвалідныя вазкі, адзенне, абутак, мэбля, посуд для асобаў, якія маюць у гэтым патрэбу. Але дэпартамент запатрабаваў, каб усё гэта было адпраўлена ў зваротным кірунку.
Лявон Каляда