Затрыманы, знаходзіўся на фестывалі без майкі, таму былі бачныя яго татуіроўкі, сімвал анархізму - літара "А" ў крузе (літары "О"), герб "Пагоня" і сцяг "БЧБ".
У мясцовым райаддзеле міліцыі на Тарлоўскага быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці.
У адпаведнасці з санкцыяй указанага артыкула на фізічную асобу могуць накладацца: штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак, пры гэтым з абавязковай канфіскацыяй прадмета гэтага адміністрацыйнага правапарушэння.
Іван Чайка