Гэтак, адміністрацыйны пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах склалі на жыхарку Віцебску Людмілу Валадкевіч. Паводле дакумэнту, яна нібыта брала ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні 31 траўня ў Віцебску – уздымала руку і выкрыквала лёзунг «Жыве Беларусь!». Разгляд справы Людмілы адбудзецца 18 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску (дакладны час пакуль невядомы).
Жанчына расказала, што ў міліцыі пабачыла сьпіс віцяблян, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 23.34. У сьпісе як мінімум 15 прозьвішчаў (і гэта толькі ў дачыненьні жыхароў Кастрычніцкага раёну).
Таксама адміністрацыйны перасьлед за ўдзел у пікетаваньні 31 траўня зазналі віцебскія актывісты Тацяна Севярынец, Мікола Качурэц, Уладзімер Мацкевіч. Калі адбудуцца суды над імі – пакуль таксама невядома.
Калі вам паведамілі, што ў дачыненьні вас распачаты адміністрацыйны працэс, скантактуйцеся, калі ласка, з праваабаронцамі «Віцебскай Вясны».
Зьміцер Міраш
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!