Гімн «Магутны Божа» выключаць з праграмы Наваполацкага музычнага каледжа?
Недапушчальную «крамолу» выкрыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Клішэвіч. У межах ідэалагічнага моладзевага праекту «ЗАчетный разговор»ён выступіў перад навучэнцамі палітэхнічнага і музычнага каледжаў, дзе і высветлілася, што твор «Магутны Божа» уключаны ў праграму па музычнай літаратуры для будучых выкладчыкаў музычных дысцыплін, прычым гэтая праграма з’яўялецца тыповай для навучальных устаноў культуры, і законным чынам узгоднена ў 2021годзе.
Грамадзянская супольнасьць Віцебшчыны – за ўмацаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту
Канфэрэнцыя «Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасьць» прайшла ў Віцебску 5 студзеня. Імпрэза пачалася супольным сьпевам рэлігійнага нацыянальнага гімну «Магутны Божа» і скончылася прыняцьцем выніковай рэзалюцыі. Уся дзея праходзіла ў актавай залі абласной бібліятэкі.
У Полацку памаліліся за бязьвінна загінулых
У дзень памінаньня продкаў 2 лістапада ў прыгарадзе Полацку адбылося дзьве памінальныя службы каля памятных крыжоў, усталяваных у паселішчах Струньне і Бельчыца.
У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца абразьлівыя матэрыялы пра віцебскіх незалежных кандыдатаў
Невядомыя асобы, якія хочуць дыскрэдытаваць дэмакратычных актывістаў, выкарыстоўваюць фота- і відэаматэрыялы з інтэрнэту. У выніку ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” зьявіліся відэаролікі зь пікетаў Тацяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча, але з зусім іншым гукавым шэрагам. Актывісты мяркуюць, што падчас падрыхтоўкі ролікаў маглі быць выкарыстаныя відэазапісы, зробленыя міліцэйскімі апэратарамі.
Віцебская міліцыя пазакрывала справы на кандыдатаў за сьпевы на пікеце
Паведамленьні пра гэта атрымалі Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч, якіх абвінавачвалі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі 27 ліпеня.
У Віцебску патэнцыйных кандыдатаў будуць судзіць за сьпевы на пікеце
Падчас супольнага пікету па зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Спадар Станкевіч выканаў пад гітару ўласную песьню «Сьцяг».
У Віцебску гучаў «Магутны Божа»
У перадпачатку «Славянскага базару» вернікі віцебскай Эвангеліцка-Лютэранскай парафіі Сьвятога Лукаша ўнесьлі сваю лепту ў добраўпарадкаваньне гораду над Дзьвіной. Яны зладзілі талаку, каб абнавіць закладны камень царкоўнага будынку. Талака завяршылася кароткім набажэнствам пад адкрытым небам, прыканцы якога ўсе разам памаліліся за Беларусь, прасьпяваўшы вядомы гімн «Магутны Божа».
У Віцебску маліліся за палітвязьняў
У Віцебску 18 лютага актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” ў межах маратону “Хваля салідарнасьці” зладзілі супольную малітву за палітвязьняў. Яна праходзіла каля Эўфрасіньнеўскага крыжа. “Нас было няшмат, але людзей у чорным, якія пільна сачылі за намі і былі гатовыя ў любы момант на нас накінуцца, было ў два разы больш”, - адзначыла каарданатарка БХД па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец.