Першыя 200 чалавек ужо тут. Дзяўчаты ў нацыянальных строях сустракалі іх з самалёта хлебам-соллю. Грамадзянам Узбекістана прапануюць працу ў сельскай гаспадарцы. Аляксандр Лукашэнка вымушана  прызнаў, што людзей там бракуе катастрафічна, бо ніхто не хоча жыць і працаваць у глыбінцы, дзе зачыняюцца школы і дзіцячыя садкі, ды і ўвогуле няма нармальнай інфраструктуры. Беларусы ўцякаюць з вёскі ў гарады, а то і ўвогуле за мяжу ў пошуках лепшага жыцця. 2020-ты год паказаў, што беларускі народ для цяперашняга кіраўніка краіны – пустое месца. І цяпер ён хоча замяніць яго іншым.

Апублікавана ў Дзяржава

Пра ператрус ён даведаўся ад сваёй былой жонкі, з якой ён у разводзе ўжо 18 год. З яе тэлефона  да Станкевіча патэлефанаваў невядомы, які вырашыў паразмаўляць з грамадскім актывістам, які зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Але на патрабаванне Ігара Станкевіча ён не назваў сябе, толькі выказаў меркаванне, што даследчык "вярбуе сабе людзей, каб атрымліваць пад гэта гранты". Што мелася на ўвазе, невядомы не ўдакладніў і прычыну ператрусу не патлумачыў.

Апублікавана ў Рознае