Нават прыхільніца “русского мира“ Эльвіра Мірасалімава абураная «справай ЕГУ»
Віцебская актывістка ў справе прасоўвання прарасейскіх ідэй абурылася тым, што следчыя цікавяцца тым, хто аплочваў навучанне былых і цяперашніх студэнтаў універсітэта, прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтую сітуацыю Мірсалімава параўноўвае з судамі за даўнія рэпосты і падпіскі на незалежныя медыя, “которые в то время не только не были запрещены, но официально у нас работали, а высшие чиновники давали им интервью”. І цалкам рэзонна тлумачыць гэтыя захады жаданнем “свести счёты со своими политическими оппонентами”.
Сілавікі пагражаюць рэпрэсіямі за публікацыі ў Threads і TikTok. А для многіх яны былі апошняй надзеяй
Следчы камітэт паведаміў, што зараз будзе ўзмоцнена сачыць і рэагаваць на матэрыялы і каментары ў сацсетках, асабліва ў Threads і TikTok. На думку ведамства, вялікая колькасць паведамленняў там утрымлівае дэзінфармацыю па пытаннях грамадскай бяспекі, работы дзяржаўных органаў, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі, распальванне сацыяльнай варожасці і загадзя ілжывыя паведамленні аб небяспецы. Аднак менавіта такія публікацыі, прысвечаныя сацыяльным і камунальным недахопам, змушаюць на іх рэагаваць адказныя структуры і дзяржСМІ – тады, як простыя звароты ў 115.бел або ў рэдакцыі ці на “гарачыя лініі” ужо не дзейнічаюць.