Віцебскі дзяржпрапагандыст заклікае “задушыць” YouTube
Святаслаў Міхайлаў, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты «Витебские вести» і былы супрацоўнік аддзела ідэалогіі, назваў відэахостынг YouTube “рупарам заходняй прапаганды”. Ен заявіў пра гэта ў чарговым відэароліку на Youtube-канале абласной газеты, відавочна не адчуваючы супярэчнасці ў сваіх словах. На разважанні пра каштоўнасць відэахостынгу Святаслава Міхайлава пацягнула пасля таго, як 3 красавіка беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што YouTube выдаліў іх каналы, а менавіта — БелТА, СТБ і АНТ.
У Віцебскай вобласці на 10 тысяч чалавек - толькі 41 урач
Дакладней, 41,5, як пазначана ў спецыяльнай справаздачы галоўнага абласнога статыстычнага ўпраўлення да Сусветнага Дня здароўя, які адзначаецца сёння, 7 красавіка.
У Лёзненскім раёне прадпрыемства своечасова не разлічыла работнікаў пры звальненні
На адным з прадпрыемстваў Лёзненскага раёна выяўлены парушэнні тэрмінаў выплаты канчатковага разліку работнікаў пры іх звальненні. Як устанавіла праверка, загадамі кіраўніка арганізацыі чацвёра работнікаў былі звольненыя па ўласным жаданні, аднак з імі не разлічыліся.