У міжнародны вышук падалі Крысціну Рыхтэр і Андрэя Ягорава
Абодвух падалі ў вышук з Віцебскага абласнога міліцэйскага ўпраўлення. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што палітычныя справы СК і МУС адмыслова размяркоўваюць па розных рэгіёнах.
Віцебская міліцыя наладзіла супрацоўніцтва з царквой: “падуліковых” грамадзян паслалі бясплатна прыбіраць царкоўны падворак.
Мы ўжо шматкроць пісалі пра тое, як райаддзелы Віцебскай вобласці выкарыстоўваюць бясплатную працу тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. У міліцыянтаў гэта называецца заахвочваннем да сацыяльнай адказнасці і працаўладкавання, бо на такія “суботнікі”, як правіла, накіроўваюць беспрацоўных - "падуліковых" КВІ.
Прысуд “тэрарысту” Ігару Панкову з Гарадка – паўтары гады калоніі
“48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка кінулі за краты за «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі». Мужчыну прызначылі паўтара года калоніі”, - піша “Наша Ніва”. Выданне мяркуе, што Ігар Панкоў быў асуджаны за каментары ў Telegram на падтрымку Украіны. І расказвае яго гісторыю.