Інцыдэнт адбыўся ў Віцебскім раёне сёлета ў верасні. Да 76-гадовага мясцовага жыхара з’явілася так званая “аглядная камісія”  у якую ўваходзяць прадстаўнікі  ўлады, міліцыі, МНС  і іншых структур. Камісію сустрэў 47-гадовы сын гаспадара, і , як паведамляе абласная газета «Витебские вести», выказаў пагрозы на адрас старшыні сельвыканкаму і  “применил физическое насилие, используя в качестве оружия бейсбольную биту” – нанёс адзін удар  “по туловщу потерпевшего” і замахнуўся яшчэ раз.

Апублікавана ў Рознае

Гэтая імпрэза сёлета запланавана ў райцэнтры Мёры. Грамадзян, якія стаяць на ўліку ў тамтэйшай крымінальна-выканаўчай інспекцыі, заабавязалі прыбіраць смецце на цэнтральных вуліцах. Інвентар выдала мясцовая  служба ЖКГ, але пра спецвапратку ці хаця б рукавіцы для “памочнікаў” ніхто не паклапаціўся.

Апублікавана ў Рознае

Віктар Гурын займаў высокі пост у адміністрацыі віцебскага "Белвеста", Галіна Усцюгава была чыноўніцай раённага масштабу ў Бешанковічах. Учора  іх імёны і прозвішчы  з'явіліся ў пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» , які складае КДБ.

Апублікавана ў Палітвязьні