Пастаўскі раённы суд прызнаў ксяндза Анджэя Бульчака вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суд прайшоў без падсуднага: Андрэй Бульчак пакінуў Беларусь 29 сакавіка, даведаўшыся, што супраць яго распачалі адміністрацыйную справу. Ксёндз заявіў, што не лічыць сябе вінаватым, і не будзе падтрымліваць рэжым штрафамі ў дзяржаўны бюджэт.

Апублікавана ў Суд

Група жыхароў абласнога цэнтру, а таксама прадстаўнікі  некалькіх грамадскіх аб'яднанняў пікетавалі консульства Латвіі, патрабуючы вярнуць латышам святкаванне Дня Перамогі. Арганізатарам, ідэйным натхняльнікам і актыўным удзельнікам мерапрыемства быў першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў. Не дазволенае ўладамі масавае мерапрыемства прайшло без здарэнняў і затрыманняў. 

Апублікавана ў Акцыі

Грамадскія актывісты Віцебска працягваюць актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы. Караліна Цярэнцьева – тыповы таму прыклад. Цяпер Караліна працуе з жыхарамі Украіны, якія хаваюцца ад вайны на тэрыторыі Польшчы, у горадзе Пшымыслі, які месціцца побач мяжой.

Апублікавана ў Мігранты

Кіраўніцы незалежнага прафсаюзу на наваполацкім «Нафтане» 5 разоў прысуджалі арышты па 15 сутак за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне паводле артыкула 24.23 КаАП. Практычна ўсе 75 сутак яе трымалі за кратамі ў Вушацкім ІЧУ. Такая практыка ўжо некалькі год існуе ў Наваполацку: накіроўваць «палітычных» адбываць арышты ў іншыя гарады, каб абмежаваць магчымасць атрымліваць перадачы ад блізкіх і родных.

У інтэрнэце 10 траўня з'явілася петыцыя да мясцовых уладаў з прапановай аднавіць сквер на плошчы Перамогі, які быў знішчаны падчас так званай архітэктурнай перапланіроўкі плошчы ў 2009 годзе. Тады многіх жыхароў абурыла варварская высечка дрэваў. Але мясцовыя чыноўнікі на гэта не звярнулі ўвагу. Усе сабраныя подпісы будуць дасланыя 17 траўня ў Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Каталіцкага святара вінавацяць паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Суд над Андрэем Бульчакам павінны быў адбыцца яшчэ 25 сакавіка, але тады справу вярнулі ў Пастаўскі РАУС на дапрацоўку. Праз палітычны пераслед ксёндз Андрэй быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, нават не развітаўшыся з парафіянамі.

Апублікавана ў Суд

Васіля Бераснева затрымалі 19 красавіка, як і шэраг іншых лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў. Больш як 20 дзён пра ягоны лёс не было афіцыйнай інфармацыі. 10 траўня праваабаронцам стала вядома, што Васіля Бераснева, а таксама былога кіраўніка незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а цяпер перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Крымінальную справу супраць жыхаркі гарадскога пасёлку Ветрына распачалі 15 сакавіка, і ўжо 16 сакавіка яна апынулася за кратамі. Некалькі дзён пасля затрымання Святлана Фірсава знаходзілася ў Полацкім ІЧУ, а потым яе перавялі ў Віцебскі СІЗА. Яе вінавацяць паводле ч.1, арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар у інтэрнэце да відэа з прамовай Аляксандра Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе.

Апублікавана ў Суд

9 траўня ў агульнагарадское шэсце ўключылі акцыю «Бессмертного полка», удзельнікі якога афіцыйна пазіцыянуюць сябе як ініцыятыва захавання памяці пра загінулых герояў мінулай вайны.  Аднак па Віцебску калона прайшла не толькі з партрэтамі сваіх загінулых сваякоў, але з партрэтам Сталіна, стужкамі ў колерах расейскага сцяга і нашыўкамі «Z».

Апублікавана ў Рознае

У судзе Полацку і Полацкага раёну судзяць мясцовага жыхара Андрэя Патрэбку, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Прычым «рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш за два дзясяткі разоў». Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца – Таццяна Коцур. Па справе праходзяць восем сведкаў.

Апублікавана ў Суд