Упарадкаваць паводле даты: Пятніца, 01 Сакавік 2019 - Віцебская вясна

У Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам, які адзначаецца 1 сакавіка, віцебскія актывісты “Руху маці 328” інфармавалі гараджан аб небясьпецы ўцягваньня школьнікаў і моладзі ў наркабізнэс у якасьці кур’ераў інтэрнэт-крамаў.

Аддзяленьне міліцыі зьявілася ў мікрараёне Білева. Патрэба ў ім тлумачыцца тым, што Білева – “крайняя кропка Першамайскага раёну і знаходзіцца на значнай адлегласьці ад аддзелу ўнутраных спраў”. Новае аддзяленьне будзе функцыянаваць у структуры Першамайскага РАУС, піша афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Апублікавана ў Дзяржава