Кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач паведаміла, што атрымала ліст з аддзелу адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, у якім напісана, што яе сын «непаўнагадовы Сьвятаслаў Карач-Баршчэўскі не прызнаны тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы».

Лідэр кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач разам з мужам і сынам Сьвятаславам, які нарадзіўся 3 сьнежня, днямі прыехалі на радзіму, у Віцебск. Праз тыдзень пасьля прыезду да Вольгіных бацькоў прыйшла праверка. У кватэру, дзе прапісаная Вольга Карач, зьявіліся прадстаўнікі органаў апекі Кастрычніцкага раёну Віцебску і раённай камісіі па справах непаўналетніх.

Пасьля пераезду ў Віцебск зь Лёзьненскага раёну малады спэцыяліст Алена Абрамава прапісалася ў інтэрнаце ААТ «Чырвоны Кастрычнік» на пр. Люднікава, 11 ( вядомым як «шайба»), дзе і па гэты дзень займае ложка-месца. Але калі нарадзілася дзіця, паўстала пытаньне пра высяленьне, бо з малым у гэтым інтэрнаце нельга, а ва ўласнасьці ў маці-адзіночкі ніякага жытла няма. З такой праблемай сутыкаюцца многія іншагароднія маладыя людзі і асабліва сям’і, якія ня маюць магчымасьці здымаць кватэру.

Стан дзіцячых гульнявых пляцовак у Віцебску патрабуе больш пільнай увагі з боку мясцовых органаў улады. Такое меркаваньне выказала старшы памочнік пракурора Віцебску Вольга Каралёва. Паводле яе слоў, праведзены пракуратурай аналіз паказаў, што існуюць сур’ёзныя парушэньні патрабаваньняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, што прад’яўляюцца да абсталяваньня дзіцячых гульнявых пляцовак.

Падчас месячніку Чырвонага Крыжа, які ладзіцца ў траўні, сябры ініцыятыўных групаў пажылых па працы ў супольнасьці Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) правядуць дабрачынную акцыю “Бабуліна казка”. Пра гэта паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК Галіна Жаланава. Гэта новы праект абласной арганізацыі. Ініцыятыўныя групы пажылых людзей будуць наведваць спэцыялізаваныя дзіцячыя дамы, прытулкі, аддзяленьні дзённага знаходжаньня для маладых інвалідаў і расказваць выхаванцам гэтых устаноў казкі.