Актывіст БХД Андрэй Гайдукоў атрымаў адказ з Канстытуцыйнага суду на свой зварот наконт пытаньня супярэчнасьці рашэньня Наваполацкага гарвыканкаму ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў Канстытуцыі і міжнародным дамовам.

Панядзелак, 03 Жнівень 2015

Ляпёшкіна зноў забараніла пікет

Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Натальля Ляпёшкіна, бадай, зьяўляецца лідэрам сярод чыноўнікаў Віцебску па колькасьці рашэньняў пра забароны мірных акцыяў, заявы на правядзеньне якіх раз-пораз падаюць грамадзяне ў органы выканаўчай улады. Атрымальнікам чарговай забароны ад спадарыні Ляпёшкінай стаў праваабаронца Леанід Сьвецік, які хацеў 4 жніўня зладзіць пікет.

Дакладна мэта пікетаў, заявы на правядзеньне якіх пададзеныя ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебску, пазначаная так: «Нагадаць жыхарам г. Віцебску пра іх абавязак – браць удзел у сумленных выбарах, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, пры якіх уладамі захоўваюцца фундамэнтальныя правы і свабоды беларускіх грамадзян».

Аўтарам заяўкі, пададзенай ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, зьяўляецца Леанід Сьвецік. Мэта акцыі, якая мусіць адбыцца 4 жніўня, – азнаёміць жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэтакімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.

У Наваполацку мясцовыя ўлады забаранілі правядзеньне 16 ліпеня на Плошчы Будаўнікоў пікетаваньня з мэтай інфармаваньня грамадзян аб наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў. Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам намесьніка старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Альберта Шакеля актывісту аргкамітэту БХД Андрэю Гайдукову.