Эўрадэпутат Марэк Мігальскі зьвярнуўся ў Эўракамісіію, а таксама да міністра аховы здароў’я Польшчы Барташа Арлуковіча ў справе беларускага лекара Ігара Пастнова. Мігальскі заклікаў заступіцца за лекара, які за крытыку беларускіх уладаў быў прымусова зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню, паведаміла памочніца дэпутата Мігальскага Ганна Бяляс:

Лекару Ігару Пастнову, зьмешчанаму на прымусовае лячэньне ў Віцебскі абласны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі, удвая павялічылі дозу прэпаратаў-нэўралептыкаў. Пра гэта паведаміў праваабаронца Павал Левінаў. Яму дазволілі наведаць Ігара Пастнова ў шпіталі, і яны размаўлялі больш за гадзіну.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленьне з заклікам дамагацца вызваленьня віцебскага лекара Ігара Пастнова, зьмешчанага ў Віцебскі абласны псыхіятрычны шпіталь на прымусовае лячэньне пасьля шэрагу крытычных выступаў у інтэрнэце і СМІ. У паведамленьні Amnesty International гаворыцца, што Ігар Пастноў — псыхіятар зь Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі — цягам апошніх паўтара гадоў неаднаразова крытыкаваў на YouTube палітыку ўраду й гарадзкую сыстэму аховы здароўя.

Віцебскія праваабаронцы Павал Левінаў і Пётар Іваноў, якім 29 жніўня дазволілі сустрэцца з доктарам Ігарам Пастновым ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі паведамілі, што ўмовы яго ўтрыманьня ў гэтай лячэбнай установе палепшыліся. Цяпер Ігару Пастнову дазволена весьці ліставаньне; дасылаць і атрымліваць тэлеграмы, лісты, грашовыя пераказы, пасылкі і бандэролі; атрымліваць перадачы; карыстацца тэлефонам; прымаць наведвальнікаў; мець і атрымліваць прадметы першай неабходнасьці; карыстацца ўласным адзеньнем.

Віцебскія праваабаронцы ладзяць акцыю ў інтэрнэце. Яны распачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй з загалоўкам «Свабоду доктару-праўдалюбу Ігару Пастнову, гвалтоўна зьмешчанаму ў вар’ятню ў Беларусі». Усім ахвотным прапануецца падпісаць патрабаваньне на адрас міністра аховы здароўя Беларусі правесьці паўторную псыхіятрычную экспэртызу доктара Ігара Пастнова.