• Споведзь віцебскага таксіста: Яшчэ троху – і будзем вазіць людзей па цане маршрутак…

    Споведзь віцебскага таксіста: Яшчэ троху – і будзем вазіць людзей па цане маршрутак…

  • Ніна Стужынская адкрывае сапраўдную гісторыю паўстанскага руху на Віцебшчыне

    Ніна Стужынская адкрывае сапраўдную гісторыю паўстанскага руху на Віцебшчыне

  • Віцебскіх маладзёнаў заклікалі задумацца аб праблеме дыскрымінацыі

    Віцебскіх маладзёнаў заклікалі задумацца аб праблеме дыскрымінацыі

  • Фільмы пра правы чалавека таксама могуць быць цікавымі

    Фільмы пра правы чалавека таксама могуць быць цікавымі

2 лістапада, у некалі афіцыйную дату дзяржаўнага календара, адзін з найстарэйшых віцебскіх актывістаў разам з паплечнікамі ўсклаў кветкі на магілы пахаваных у Віцебскім раёне пачынальнікаў дэмакратычнага руху у Віцебску.

Апублікавана ў Рознае

2 лістапада грамадзкія актывісты наведалі могілкі і месцы пахаваньняў у Віцебскім раёне, дзе знайшлі вечны спачын іхныя аднадумцы і грамадзяне, што сталі ахвярамі сталінскага рэжыму. Традыцыю запачаткаваў дзесяць гадоў таму Барыс Хамайда, калі ў першую гадавіну сьмерці свайго сябра, вядомага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі наведаў у гэты дзень ягоную магілу.

Апублікавана ў Акцыі

Малітва за нявінных ахвяраў масавых расстрэлаў 30-х гадоў XX ст. прайшла 8 лістапада ў лесе каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Увечары моладзь віцебскай каталіцкай парафіі Сьвятога Духа разам з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам і некалькімі сьвятарамі прыбылі на мэмарыял пад Паляямі, каб ушанаваць памяць тых, хто недалёка ад гэтага месца знайшоў апошні спачынак.

Апублікавана ў Свабода сумленьня

Напярэдадні восеньскіх Дзядоў, 31 кастрычніка, сябры партыі БНФ наведалі народны мэмарыял, створаны побач зь вёскай Паляі ва ўшанаваньне ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Апублікавана ў Акцыі

Ля зьезду з шашы Віцебск-Лёзна ў бок крыжоў, пастаўленых y лесе грамадзкімі актывістамі ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, Віцебскі лясгас усталяваў слупок з шыльдай папераджальнага зьместу: «Увага. Вядзецца відэаназіраньне».

Апублікавана ў Дзяржава

Пахаваньні часоў рэпрэсіяў знаходзяцца блізу 50-100 мэтраў углыб лесу ад таго месца, дзе 29 ліпеня 2007 году быў усталяваны сымбалічны крыж у памяць ахвяраў сталінізму ўзбоч дарогі з Віцебску на Лёзна, і за 400 мэтраў ад вёскі Паляі Віцебскага раёну.

29 траўня віцебскія актывісты добраўпарадкавалі пахаваньне ахвяр сталінізму каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Тут у 1930-50-я гады адбываліся расстрэлы мірных грамадзян. Некалькі гадоў таму каля вёскі Паляі зьявіліся першыя крыжы, усталяваныя ў памяць пра бязьвінных ахвяраў. Некалькі разоў крыжы зьнішчалі, але зьяўляліся новыя. Цяпер мэмарыял, зроблены рукамі актывістаў, уяўляе сабой 5 драўляных і два зялезныя крыжы. Адзін з крыжоў вышынёй пад 6 мэтраў з надпісам «Ахвярам таталітарнага рэжыму».

Апублікавана ў Рознае