“Экстрэмісцкім” прызнаны Instagram-акаўнт Наталлі Кукішавай – экс-палітзняволенай, якая жыве ў ЗША. Рашэнне пра гэта 11 жніўня прыняў суд Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. На інтэрнэт-рэсурс падпісаныя 159 чалавек. 13 жніўня яго ўключылі ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Апублікавана ў Суд

Гэта той самы Дзмітрый Літвін, які за некалькі год з апазіцыянера ператварыўся ў апантанага прыхільніка манархіі, а сёлета ў чэрвені быў асуджаны да трох гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 130 КК РБ- Распальванне варожасці ці варажнечы.

Апублікавана ў Рознае

Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю\Новости Витебска» звярнуў увагу на тое, што на сайце расійскага выдання “СОТА” з’явіўся спіс асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку на тэрыторыі Расіі. У гэтым спісе пазначаны і тыя людзі, якіх уключылі ў базу вышуку пасля  пасля красавіка гэтага года – актуальны на той час пералік аналізавала “Медыязона”.

Апублікавана ў Палітвязьні

Зрэшты, інцыдэнтам было не рабаўніцтва, не крадзеж і тым больш не забойства: жанчына зняла відэа пра тое, які падлетак нешта кінуў уніз з моста цераз Віцьбу. Што гэта быў за прадмет, жанчына добра не разгледзела, і зрабіла выснову, што гэта мог быць камень. Паводзіны хлопца яна ацаніла як хуліганства, і гэтую выснову падтрымалі гледачы.

Апублікавана ў Рознае