Суды Мёрскага і Вушацкага раёнаў, а таксама суд Чыгуначнага раёна Віцебска – рэкардсмены ў прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”
Паводле звестак за апошнія 6 гадоў – з тое пары, як пачаў фармавацца Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў - пракуратуры і суды гэтых раёнаў праявілі найбольшы імпэт у пошуках “экстрэмізму”. Нагадваем, што пракуратуры займаюцца пошукам “экстрэмісцкіх” інтэрнэт-рэсурсаў без увагі тэрытарыяльнасці: паміж імі ідзе адмысловае спаборніцтва выключна па колькасці зноўдзенага “шкоднага” кантэнту. На кожны так рэсурс складаецца прадстаўленне, якое перадаюць у суд. І суды ў абсалютнай большасці выпадкаў проста зацвярджаюць меркаванне пракуратуры, абвяшчаючы сайты, каналы, і акаўнты ў сацсетках “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”.
Рамонт дома, на якім быў мурал з Караткевічам, скончаны. Малюнак не аднавілі і нават не абяцаюць
Падчас рамонту дома №2 па вул.Марата ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тарцавая сцяна гэтага дома выходзіць на вуліцу імя пісьменніка-земляка, і менавіта на ёй быў малюнак, зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. На мінакоў “глядзеў” партрэт славутага беларускага пісьменніка, а таксама жыхары і госці горада маглі разгледзець на мурале фрагменты рукапісаў і малюнкаў Уладзіміра Караткевіча.