У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка. Малюнак на сцяне дома №2 па вул.Марата, якая “глядзіць” якраз на вул.імя Караткевіча, быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. На ім быў партрэт стлавутага беларускага пісьменніка і фрагменты ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапіс верша “Оршы”, прысвечанага роднаму гораду.
Эльвіра Мірсалімава заклікае віцяблян прыходзіць 9 мая на акцыю «Бессмертный полк». Георгіеўскія стужкі будзе раздаваць на месцы.
Вядомая віцебская прыхільніца “русского мира” не ўдакладняе, ці дазволена гэтая акцыя мясцовымі уладамі. Толькі канкрэтызуе, што калона будзе супольнай з Саюзам афіцэраў, і збор адбудзецца калі будынка філармоніі.
Экс-палітвязень Павел-Севярынец выдаў кнігу турэмных малюнкаў "Беларусь - гэта святое"
У яе ўваходзіць 71 малюнак беларускіх храмаў, якія ўраджэнец Віцебшчыны зрабіў у зняволенні, а таксама 71 выслоўе – да кожнага малюнка, і 22 вершы. Малюнкі Павел Севярынец рабіў для свайго сына Францішка, і дасылаў іх з-за кратаў, калі ўдавалася гэта зрабіць.
Суды Віцебскай вобласці зноў паспрыялі папаўненню "Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Па ініцыятыве рагіянальных пракуратур у гэты спіс трапіў YouTube-канал расейскага блогера і журналіста Юрыя Дудзя, Instagram жыхара Японіі і яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў. "Экстрэмісцкі" спіс на сайце Міністэрства інфармацыі быў абноўлены 30 красавіка.