У пералік "асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі віцебскага лекара Аляксандра Рандарэнку
38-гадовага былога лекара, затрыманага ўвесну мінулага года, асудзілі да 4 гадоў калоніі паводле паводле ч.1 арт.130 - 1 (рэабілітацыя нацызма) і ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай варожасці ці варажнечы). Яго крымінальную справу ў снежні 2024 года разбіраў Віцебскі аласны суд. Аляксандар Рандарэнка прызнаны палітвязнем.
Што вядома пра аршанца Андрэя Фалькова, прызнанага “экстрэмістам”
14 сакавіка ў пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, дадалі імя і прозвішча аршанца Андрэя Фалькова. З дадзеных у гэтым спісе вядома, што суд Заводскага раёна Мінска прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Па гэтым артыкуле, як правіла, судзяць удзельнікаў пратэстаў 2020 года, і Андрэй Фалькоў, падобна, браў удзел у акцыях пратэсту ў сталіцы.