Гэтая лічба толькі павялічваецца. Між тым як у названую колькасць уваходзяць толькі тыя, хто трапіў пад увагу міліцыі. Меркавана, ці не ў два разы болей хатніх дэбашыраў застаюцца па-за ўвагай супрацоўнікаў МУС, бо іх ахвяры маўчаць і церпяць. Праблема абвастраецца: ужо ад пачатку гэтага года ў Віцебскай вобласці зафіксаваны 4 забойствы на бытавой глебе.

Апублікавана ў Рознае

У два апошнія дні лютага ў аршанскім судзе па ч.2 арт.19.11 КаАП  судзілі 5 чалавек. Іх справы разбірала адна й тая самая суддзя Юлія Вяршыніна - менавіта яна найчасцей разглядае палітычна матываваныя справы - прычым як адміністрацыйныя, так і крымінальныя.