У Глыбокім прайшла акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі
Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Сьвятой Тройцы. 22 кастрычніка сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласьці (Шаркоўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова).
У дачыненьні да стваральніка фонду «Добро твори» распачалі другую крымінальную справу
У дачыненьні да стваральніка і каардынатара фонду «Добро твори» Дзяніса Тамашэвіча распачалі другую крымінальную справу. Пра гэта ў этэры «Альфа Радыё» паведаміла афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
Амэрыканская дабрачыннасьць дабралася да Шумілінскага раёну
Шумілінскі раён прымае дапамогу ад амэрыканцаў. Міжнароднае дабрачыннае грамадзкае аб'яднаньне “Сафія” са Злучаных Штатаў дала мясцоваму тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва грант, які пайшоў паводле свайго прызначэньня – купілі патрэбную мэблю і тэхналягічнае абсталяваньне для аддзяленьня, дзе ў кругласутачным рэжыме знаходзяцца пажылыя грамадзяне і інваліды.
Арыштаваны віцебскі арганізатар дабрачынных спраў
Заснавальнік дабрачыннага фонду «Добро твори» Дзяніс Тамашэвіч абвінавачваецца ў махлярстве. Яго падазраюць у выкарыстаньні для ўласных патрэбаў грошай, ахвяраваных на дабрачыннасьць. Абвінавачанаму 23 гады, паходзіць ён зь Віцебску.