Панядзелак, 18 Снежань 2017

Доктару Ігару Пастнову пагражае абмежаваньне волі або арышт за абразу пракурора

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ігар Пастноў Ігар Пастноў

27 лістапада Сьледчы камітэт па Віцебскай вобласьці распачаў крымінальную справу паводле артыкулу 369 КК (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў) супраць вядомага грамадзкага актывіста, сябра стваранага міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу», псыхіятра-нарколяга Ігара Пастнова.

Згаданы артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакараньне грамадзкімі ці папраўчымі працамі, штрафам, арыштам. Самае суворае пакараньне паводле гэтага артыкулу – абмежаваньне волі тэрмінам тры гады.

Карэспандэнт «Віцебскай вясны» сустрэўся з актывістам, каб зь першых вуснаў даведацца пра акалічнасьці высунутых супраць яго абвінавачаньняў.

Спадар Ігар, супраць вас высунутае даволі сур'ёзнае абвінавачаньне, за якое прадугледжаные ня менш сур'ёзнае пакараньне. Хацелася б пачуць ад Вас прычыны такіх жорсткіх захадаў з боку ўлады.

Фармальнай прычынай сталі мае публікацыі ва "УКантакце", у якіх сьледчая СК Людміла Руткоўская ўгледзела лінгвістычныя прыкметы публічнай абразы пракурора Віцебску Юрыя Раманоўскага.

Насамрэч справа ў тым, што я абвінавачваю гарадзкога пракурора Юрыя Раманоўскага ў выкарыстаньні свайго службовага становішча для расправы зь непажаданымі людзьмі. Таму ёсьць шмат прыкладаў. Я іх агучваю, за што мне і помсьцяць.

Пра гэта сьведчыць вядомая справа Аляксандра Кірылава. У парушэньне жыльлёвага кодэксу краіны чалавека зь цяжкай формай бранхіяльнай дыхавіцы зь ініцыятывы гарадзкога пракурора хацелі выкінуць на вуліцу з інтэрната на вуліцы Камсамольскай, дом 40. Я дапамог Кірылаву захаваць жытло: мы выйгралі тры суды. Парадокс гэтай гісторыі палягае яшчэ ў тым, што ва ўсім інтэрнаце ён жыве цяпер адзін, астатніх выселілі. Я ўпэўнены, калі б мы не заступіліся за Кірылава, то яго зьняволілі б на тры гады ў калёніі, як і патрабавала пракуратура. І выйшаў бы ён адтуль бамжом, бо застаўся б без жытла.

Наконт гэтага я напісаў: «Як можа чалавек, які забыў асновы заканадаўства ,займаць пасаду гарадзкога пракурора? Мусіць, яму Альцгеймэр пагрукаў у галаву». Гэтыя словы інкрымінуюць мне як абразу, хаця з майго боку гэта – іронія.

Ёсьць дзьве вэрсіі высяленьня людзей з інтэрната: альбо яго хацелі прадаць, альбо адрамантаваць, хаця на сёньняшні час ён і так знаходзіцца ў добрым стане. Дзеля высьвятленьня прычынаў высяленьня мы зьвярнуліся ва ўпраўленьне ўласнай бясьпекі і Дзяржаўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Мы жадалі, каб кампэтэнтныя органы праверылі справу на наяўнасьць карупцыйнага складніку і выкарыстаньня службовага становішча ў карысьлівых мэтах.

Разам са мной пракурор Раманоўскі перасьледуе яшчэ аднаго свайго крытыка – Пятра Іванова, праваабаронцу, старшыню генэральнага савету па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу», які паўтара месяцы знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА. Мы намагаліся апратэставаць ягонае затрыманьне, але суд першай інстанцыі, а затым і абласны суд адхілілі наша хадайніцтва і пацьвердзілі законнасьць ягонага затрыманьня.

Другі эпізод, які мне інкрымінуецца як публічная абраза, – гэта допіс, у якім я сьцьвярджаў, што Раманоўскі «крышуе» чальцоў сваёй сям’і і знаёмых. У гэтым выпадку мелася на ўвазе сяброўка ягонай жонкі, доктарка – загадчыца прызыўной камісіі гарадзкога ваенкамату, якая ў 2015 годзе, едучы на вялікай хуткасьці і знаходзячыся, паводле нашых зьвестак, у нецьвярозым стане, зьбіла чалавека. У выніку яна адкараскалася ўсяго двума гадамі хатняй хіміі і па-ранейшаму займае сваю пасаду ў ваенкамаце. Гэты факт нам пацьвердзілі і ў пракуратуры, і ў судзе. Выкарыстанае мной слова «крышуе» палічылі за абразьлівае. Не ўпадабаў гарадзкі пракурор і ўжытае мной слова «бравы».

Ці адчуваеце Вы на сабе нейкі іншы ціск з боку ўладаў?

Так. Гэта не адзіная справа, якую завялі супраць мяне. Яшчэ па двух эпізодах мне інкрымінуюць артыкул 400, частка 1 – заведама фальшывы данос аб зьдзяйсьненьні злачынства. Фальшывым даносам яны палічылі мае сьцьверджаньні пра факты зьбіцьця затрыманых ў СІЗА і тое, што ва ўстанове парушаюцца нормы харчаваньня, прадугледжаныя санітарнымі парцыённымі нормамі: сто грамаў мяса і 90 грамаў рыбы. І, па-трэцяе, я заявіў, што зьняволеным не даюць неабходныя лекі. Гэту інфармацыю я атрымаў ня толькі ад Аляксандра Кірылава, але і ад шэрагу сваіх пацыентаў, былых наркаманаў, якія, знаходзячыся ў СІЗА, падчас наркатычнай ломкі не атрымлівалі трамадол. Мае пацыенты распавядалі і пра тое, што быў нават закрыты працэс, на якім разглядалася справа двух супрацоўнікаў ізалятара, якія зьбівалі затрыманых.

Вінавацяць мяне і ў тым, што я нібыта сьцьвярджаю, што справа Сяргея Рыжова была сфальсыфікаваная, але ж я патрабаваў усяго толькі пераправеркі выкарыстаных у судзе фактаў. Найперш я прасіў праверыць сапраўднасьць фотаздымкаў, якія выкарыстоўваліся на судзе і трапілі таксама да нас.

Акрамя таго, апошнім часам адбылася праверка маёй прафэсійнай прыдатнасьці нібыта па апэратыўнай інфармацыі: праверылі 500 картак маіх пацыентаў і даведкі, якія я выдаваў на камісіі кіроўцам. У выніку не знайшлі ніводнага парушэньня. Я, і не толькі я, разумеем, хто гэта ўсё арганізаваў. Беручы пад увагу гэтыя факты, я магу казаць, што назіраецца выразны намер мяне звольніць. Нядаўна мяне выклікаў загадчык нашага аддзяленьня псыха-нэўралягічнага дыспансэру Віцебскага абласнога цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі, добры па сваёй сутнасьці чалавек, і вельмі празрыста намякнуў, што са мной могуць не працягнуць кантракт без тлумачэньня прычынаў. Не бярэцца пад увагу нават той факт, што ў мяне ў аддзяленьні найлепшыя паказчыкі па эфэктыўнасьці працы і па нагрузцы. Мой кантракт заканчваецца ў сьнежні і цалкам імаверна, што мне яго могуць не працягнуць.

Апошнім часам супраць прадстаўнікоў міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу», сябрам якога зьяўляецеся і Вы, былі распачатыя некалькі адміністрацыйных і крымінальных справаў. Як бы Вы маглі пракамэнтаваць гэтую акалічнасьць?

Так. У чэрвені разглядалася адміністрацыйная справа нашай сакратаркі Надзеі Куканос. Пётар Іваноў (старшыня стваранага грамадзкага аб'яднаньня. – рэд.) утрымліваецца ў СІЗА. Цяпер вось супраць мяне распачалі справу.

Фактычна ўлады праводзяць кампанію супраць нашага аб'яднаньня. Ідзе спроба раздавіць любы жывы парастак. Праўда, кампанія вядзецца непісьменна. Але надыдзе час, калі мы будзем іх судзіць за парушэньні правоў грамадзянаў. Усё, што зараз адбываецца ў краіне супраць грамадзянскай супольнасьці, я расцэньваю як прававы генацыд. Дый ня толькі прававы. У краіне назіраецца вялікая колькасьць суіцыдаў. Ад безвыходнасьці людзі, якія бачаць несправядлівасьць, сьпіваюцца і сыходзяць з жыцьця. Толькі ў мяне на ўчастку з гэтых прычынаў штогод гіне недзе 38 чалавек. У мяне хапае сілаў змагацца, але ў многіх гэтых сілаў няма.

Маю справу перадалі ў абласны сьледчы камітэт і цяпер ёй займаецца сьледчая Людміла Руткоўская. Напачатку ўлады імкнуліся давесьці, што я вар'ят, але адправіць мяне ў вар'ятню ў іх не атрымалася. Наогул, я лічу, калі б гарадзкі пракурор быў прафэсійна пісьменным, то ня стаў бы ўсім гэтым займацца. Усе гэтыя абвінавачаньні, высунутыя супраць мяне, даволі камічныя, і ніводзін нармальны суд ня стаў бы іх разглядаць.

Але рэч у тым, што ў сілавых структурах працуе надта мала прафэсіяналаў, таму і ціснуць на людзей праз зьняволеньне ў СІЗА, пасьля чаго тыя падпісваюць што заўгодна. Ужо само знаходжаньне ў ізалятары, нават бяз гвалту – маральнае катаваньне. Сваімі ўчынкамі я намагаюся хоць нейкім чынам зламіць гэты канвэер па прыніжэньні чалавечай годнасьці.

С. Горкі

1 камэнтар

  • Спасылка на Камэнтар Екатерина Чацвер, 21 Снежань 2017 Дадаў Екатерина

    Так сам Лукашэнко признался, что среди чиновников много больных, правда не прояснил диагноз:
    За 23 года Лукашенко наговорил столько, что не только всего не упомнишь, но на многое изначально внимания не обратишь.

    Однако…

    Недавно Лукашенко вдруг признался:

    – В том, что президент долго работает в этой должности, наверно, много негатива, много недостатков.

    Звучит, как крамола-то, какая. Однако это действительно Александр Григорьевич собственной персоной. На торжественном приеме по случаю вручения государственных наград.

    Правда, глава государства тут же отметил:

    – Но есть и большие плюсы. Многих-многих людей я видел маленькими. Вот как Вика. Она совсем «маленечкая» была, когда я только начинал играть в теннис. Она начинала свою карьеру в шесть или сколько там лет, когда мы булочки ели на кортах. Я часто это вспоминаю.

    Поедание сдобы в обществе будущей первой ракетки мира – это, конечно, серьезное достижение. Но, если брать не отдельную персону, а страну в целом, то на фоне деградации экономики, многолетних дрязг в отношениях, как с Западом, так и с Россией, кучи социальных проблем и прочих результатов «долгой работы», «негатив» и «недостатки» всё же перевешивают. Сильно перевешивают. Даже если на другую чашу весов добавить знакомство с самой Аллой Пугачевой.

    Теперь у оппозиции есть повод устроить акцию в поддержку сказанного главой государства. Представьте себе, как будет смотреться.

    Колонна демонстрантов. Во главе – Владимир Некляев, Николай Статкевич, Анатолий Лебедько, другие лидеры политических партий и движений. Все идут под лозунгами, состоящими исключительно из высказываний Александра Лукашенко:

    1 из 3

    Понято, что идти только с лозунгами такого типа будет скучно. Благо у Лукашенко есть ряд высказываний, способных сделать акцию повеселее.

    1 из 6

    В принципе, такие шествия можно устраивать после каждого «большого разговора» Лукашенко. Материала хватит, сокровищница высказываний главы государства постоянно пополняется.



    по инф. gazetaby.com
    – В том, что президент долго работает в этой должности, наверно, много негатива, много недостатков.
    "Колонна демонстрантов. Во главе – Владимир Некляев, Николай Статкевич, Анатолий Лебедько, другие лидеры политических партий и движений. Все идут под лозунгами, состоящими исключительно из высказываний Александра Лукашенко:

    Понято, что идти только с лозунгами такого типа будет скучно. Благо у Лукашенко есть ряд высказываний, способных сделать акцию повеселее. "У нас в правительстве много больных"
    В принципе, такие шествия можно устраивать после каждого «большого разговора» Лукашенко. Материала хватит, сокровищница высказываний главы государства постоянно пополняется.
    "Ваше счастье, если меня не будет к 2021 году"

    Паскардзіцца