Серада, 22 Май 2024

Ксёндз з Шуміліна Павел Лемах не выйшаў на волю пасля арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Ксяндза Паўла, асуджанага да 10 сутак арышту, не выпусцілі з-пад варты 18 траўня. Стала вядома, што яго судзілі яшчэ раз, але пакуль сутнасць пакарання, як і прычыны затрымання святара, невядомыя. Нагадаем, 8 траўня ў Шуміліне затрымалі двух святароў, ксяндзу Паўлу Лемеху быў прысуджаны арышт на 10 сутак, ксяндзу Анджэю Юхневічу -  яго чакаюць на волі 23 траўня.

Паводле звестак партала katolik.life, ксяндза Паўля 21 траўня  судзілі другі раз. Калі святара не вызвалілі 18 траўня, вернікі зразумелі, што яго перазатрымалі паводле новага абвінавачвання, і чакалі суду ў панядзелак. У ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску, дзе з 8 траўня знаходзіцца святар, удзень 21 траўня адказвалі, што «на гэты момант ён адсутнічае», адмовіўшыся растлумачыць, з якой прычыны. Меркавана, у той час над ім ішоў новы суд. Увечары ў ізалятары таксама адмовіліся паведаміць, ці знаходзіцца тут айцец Павел.

У электронным раскладзе судоў ніякай інфармацыі  пра працэс і пра сутнасць судовай справы не было.

8 траўня ксяндза Паўла затрымалі разам другім  святаром – айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Ксянндзу  Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту – гэты тэрмін заканчваецца 23 траўня. Акрамя іх, у той самы дзень затрымалі адну з парафіянак, пазней за падпіску ў сацсетцы на інтэрнэт-рэсурс, змест якога ў Беларусі прызнаны  «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцый», жанчыну пакаралі штрафам.

Ігар Палякоў