У Беларусі завяршыўся працэс вылучэння так званых кандыдатаў у дэлегаты УНС. А завяршальны этап фармавання так званага вышэйшага прадстаўнічага органа ўлады працягнецца да 10 красавіка. Усебеларускі народны сход пройдзе 24 - 25 красавіка. Яго дэлегатамі стануць 1200 чалавек з усёй краіны.

У Віцебску на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню 4 красавіка былі на безальтэрнатыўнай аснове выбраны восем членаў Савета Рэспублікі восьмага склікання. Ім дадзена права працаваць і прадстаўляць у верхняй палаце Віцебскую вобласць. Пры выбары кандыдатаў улады не сталі гуляць у дэмакратыю – ніводны кіраўнік віцебскіх аддзяленняў чатырох зарэгістраваных партый не стаў сябрам СР.

У апошні час грамадскія арганізацыі Віцебскай вобласці пачалі вылучаць кандыдатаў у дэлегаты УНС ад суб'екта грамадзянскай супольнасці. Усяго ад пяці ад грамадскіх аб'яднанняў з віцебскага рэгіёна павінны быць абраны 47 дэлегатаў. Выбары непасрэдна дэлегатаў пройдуць 6 красавіка на нечарговым з'ездзе РГА ў Мінску.

Абмеркаванне прэтэндэнтаў у верхнюю палату парламента адбывлося на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у Цэнтрвыбаркаме 4 красавіка, па ўсёй краіне, на сумесных пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню шляхам тайнага галасавання адбудуцца выбары членаў верхняй палаты парламента краіны. На Віцебшчыне выбары члены СР пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове.

Як піша сайт “Веснік Глыбоччыны”, на сумесным пасяджэнні прэзідыума так званага Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў і Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта адбылося вылучэнне кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. І што трэба зазначыць, гэты чалавек ніякага дачынення да Глыбоччыны не меў і не мае. Яшчэ раз сведчанне таго, што такіх людзей не абіраюць а прызначаюць ужо загадзя ўзгодненых.