Даклад ахоплівае перыяд з 1 сакавіка 2023 па 1 сакавіка 2024 года ( летась быў прэзентаваны  папярэдні даклад «Вясны» на гэтую тэму). Партнёрам дакладу была брытанская праваабарончая арганізацыя  «Article 19»,  якая займаецца абаронай свабоды слова і свабоды выказванняў ва ўсім свеце. Прэзентаваў даклад юрыст ПЦ «Вясна» Павел Сапелка.

Не так даўно, выйшла сёмае выданне “Шэрая кніга” у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2023 года. Аб’ём кнігі складае 137 старонак, на якіх распавядаецца пра 429 выпадка парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў два разы.

Па выніках 2023 года аўтарытэтнымі праваабарончымі міжнароднымі арганізацыямі было адзначана катастрафічнае становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.  Гэтая выснова зыходзіць з фактаў, якія сабралі беларускія праваабарончыя арганізацыі і зрабілі публічнымі ў абагульняючым дакладзе аб парушэннях правоў чалавека ў нашай краіне.

Пра тое, што ягоны партрэт з“явіўся на стэндах «Іх шукае міліцыя», праваабаронцу Паўлу Левінаву паведамілі знаёмыя з Віцебска. Яны распавялі, што ягоны фотаздымак, а таксама фотаздымкі праваабаронцы Ірына Траццяковай і жыхаркі абласнога цэнтра Таццяны Філімонавай суправаджае наступны тэкст: «Першамайскі РАУС г.Віцебска за здзяйсенне злачынства, падугледжанага ч.2 арт 342 КК РБ ( Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) шукае» дадзеных асобаў. Прычым у абвестцы пра Левінава значыцца, што ён здзейсніў некалькі злачынстваў, кваліфікаваных паводле згаданага вышэй крымінальнага артыкула.

Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака. Падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж Ігара абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах "Іх расшуквае міліцыя".