22.05.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе, дзень палітвязняў У шведскай сталіцы 21–22 траўня праходзіць Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі. Яе арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У канфэрэнцыі ўдзельнічае вялікая колькасць беларускіх і замежных палітыкаў, аналітыкаў, журналістаў, дзеячаў культуры, актывістаў, прадстаўнікоў НДА — каля 60 удзельнікаў толькі з беларускага боку. Сярод іх — праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец. Прыводзім вытрымку з яго выступу. 

Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі 22 траўня
Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі 22 траўня

"Тэмай сёлетняга Дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі "Вясна" абрала права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў няволі. Усе мы добра ведаем, чаму. Хвароба сэрца, прабадная язва, пнеўманія, спыненне сэрца і шэмічная хвароба сэрца. Гэта афіцыйныя прычыны смерцяў у трагічных лёсах беларускіх палітвязняў. Мы па-ранейшаму не ведаем афіцыйнай прычыны смерці Вітольда Ашурака, чыё імя назаўжды звязанае з гэтым Днём, які мы ўсе адзначалі ўчора.

Хто наступны? Гэтае пытанне я часта задаю сабе. Я амаль упэўнены, што вы таксама.

Адна з прычын, чаму мы не можам перастаць думаць пра тое, хто стане наступнай ахвярай беларускага рэжыму, заключаецца ў тым, што сама сістэма месцаў несвабоды ў Беларусі створаная такім чынам, каб прычыніць максімум магчымых пакут. Штодзённае жыццё ў пенітэнцыярных установах краіны грунтуецца на жорсткім абыходжанні і гвалце".

Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце

У трэцюю гадавіну з дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка беларусы ўсяго свету праводзяць 21 траўня Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.

Крыніца: "Жыццё ў пенітэнцыярных установах грунтуецца на гвалце". Праваабаронца "Вясны" — на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі