Рашэннем адміністрацыі папраўчай калоніі № 9 (г. Горкі) праваабаронцу лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага змясцілі ў ПКТ. Што стала падставай ізаляцыі палітвязня і за якія парушэнні рэжыму адбыцця пакарання стане вядома, калі ўлады дазволяць яму сустрэцца з адвакатам. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбургу.

Беларускі палітвязень, актывіст польскай меншасці, які зараз адбывае пакаранне ў Новаполацкай калоніі №1 Анджэй Пачобут, стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі. 20-я цырымонія ўручэння прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу — вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прайшла ў Кракаве.

Максім Пазнякоў, які знаходзіцца за мяжой і часова выконвае абавязкі старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП),  паведаміў падрабязнасці і апошнія навіны ад Васіля Бераснева, праваабаронцы з Воршы, прызнанага палітычным зняволеным.

Былы палітзняволены папраўчай калоніі №3 (Віцьба) юрыст Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” апублікаваў пост, у якім выклаў свае думкі пра тое, ці трэба “палітычным”, якія знаходзяцца за кратамі, падаваць прашэнне да ўладаў аб датэрміновым вызваленні. Ніжей прыведзены разважанні праваабаронцы.

Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. 8 лютага гэтага года ён быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля адмовы ў задавальненні скаргі на прысуд ён знаходзіцца ў калоніі ў Наваполацку. Стала вядома таго, што Анджэй Пачобут надалей не атрымлівае лекаў і па-ранейшаму знаходзіцца ў ізаляцыі. Пра гэта паведаміў у сераду падчас штомесячнай акцыі салідарнасці віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.