Панядзелак, 06 Май 2024

Жыхары вёскі просяць улады адрамантаваць дарогу на могілкі, бо хутка Радаўніца

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

На інфармацыйнай платформе “Зручны горад” днямі з’явілася петыцыяй №5844 да чыноўнікаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з прапановай прывесці ў парадак дарогу да могілкак вёскі Дразды Лёзненскага раёна. Гэтая дарожная сітуацыя актуальная для мясцовых жыхароў, асабліва перад днём памінання памерлых - Радаўніцай. Жыхары вёскі на працягу апошніх некалькі гадоў безвынікова звярталіся да кіраўніцтва раёна з просьбай адрамантаваць дарогу да вясковых могілак.

Так, у мінулым годзе пасля прыёму ў старшыні райвыканкама Іванова Фёдарава актывістамі была атрымана абяцанне зрабіць рамонт дарогі да 16 чэрвеня 2023 года. Але летась ніякага рамонту не было праведзена. У бягучым годзе, пасля чарговага  прыёму ў старшыні райвыканкама ім была дадзена гарантыя ажыццявіць рамонт да 14 красавіка. Але па стане на 30 красавіка 2024 года нічога не зроблена.

У падобнай сітуаціі, жыхарам вёскі прышлося публічна звярнуцца да абласнога начальства, каб яно паўплывалі на кіраўніцтва раёна, каб яны выканалі абацянне па рамонту дарогі да могілак.

Лілія Крот