Настаўнікі з глыбоцкай школы №1 прыйшлі на агульны сход і са зьдзіўленьнем даведаліся, што вінны аддзелу адукацыі. Аказваецца, увесь мінулы навучальны год ім пераплачвалі. А цяпер грошы просяць вярнуць назад.

Апублікавана ў Правы працоўных

У пэрыяд правядзеньня работ па ўборцы сельскагаспадарчых культур у Віцебскай вобласьці супрацоўнікамі Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы было выяўлена амаль 3 тысячы парушэньняў.

Апублікавана ў Правы працоўных

Як паведаміў старшыня камітэту па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Хрыстафораў, у якасьці беспрацоўных на цяперашні момант зарэгістраваныя 6 967 чалавек, або 200% да аналягічнага пэрыяду мінулага году. У той самы час у два разы скарацілася колькасьць вакансіяў, прапанаваных прадпрыемствамі, цяпер іх 2 505.

Апублікавана ў Правы працоўных

Усе пікеты – па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску – мусілі прайсьці у нядзелю, 25 кастрычніка. Іх мэта: выказаць рашучы пратэст супраць разьмяшчэньня расейскіх ваенных баз на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што можа прывесці да страты незалежнасці і сувэрэнітэту краіны, на ўзор анэксіі Расеяй часткі ўкраінскіх зямель ваенным шляхам.

Заяўнікі атрымалі ад намесьнікаў раённых адміністрацыяў Віцебску стандартныя тлумачэньні наконт прычыны забароны акцыяў: маўляў, да заявак на масавыя мерапрыемствы не былі далучаныя дамовы з камунальнікамі, мэдыкамі і міліцыянтамі, як таго патрабуе рашэньне віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10 ліпеня 2009 году «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску».

Чыноўнікі праігнаравалі прапанову заяўнікаў, каб прадстаўнікі раённых адміністрацыяў таксама ўзялі ўдзел у пікетах (калі масавыя мерапрыемствы праходзяць з удзелам улады, няма неабходнасьці заключаць згаданыя дамовы). Таксама была праігнараваная просьба актывістаў КХП-БНФ даць загад адпаведным службам заключыць патрэбныя дамовы, калі прадстаўнікі ўлады адмовяцца ўдзельнічаць у пікетаваньні.

Невыкананьне патрабаваньняў рашэньня №881 – фармальная нагода, на падставе якой мясцовыя ўлады Віцебску забараняюць мірныя акцыі апазыцыі ўжо шмат гадоў. Выканаць рашэньне № 881 немагчыма, бо пералічаныя ў ім службы, як правіла, адмаўляюцца заключаць неабходныя дамовы.

Віцебская вясна

Апублікавана ў Мірныя сходы