Першае пакаранне Аляксей атрымаў за тое, што ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Instagram» размясціў лагатып у выглядзе шчыта з гербам «Пагоня», сцягам Украіны, незарэгістраванай бчб-сімволікай, мячом, касой і лічбамі 1863, 2022, абрэвіятуру «Батальён Касту Каліноўскага», спасылкі на інтэрнэт-рэсурс «strana.fand», а тэксты «Zerkalo_io» і «BYPOL».
Паўторна мужчыну пакаралі з-за таго, што ён размясціў і захоўваў у свабодным доступе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» спасылку на лагатып «TUT.BY».
Прычым, у першым выпадку "правапарушальнік" віну і дачыненне ва ўчыненні правапарушэння ў рамках ч. 2 арт. 19.11 КаАП прызнаў, у другім жа выпадку катэгарычна адмовіўся прызнаць сябе вінаватым.
Рыма Шумава