Панядзелак, 16 Май 2016

Пасьля здымак сюжэту для “Белсату” ў гаспадарцы Докшыцкага раёну пачалі выплачваць зарплаты

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Некалькі дзён таму журналісты незалежнага тэлеканалу “Белсат” здымалі сюжэт для перадачы “Людзкія справы” ў вёсцы Вялікія Сітцы, што ў Докшыцкім раёне, дзе работнікі мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства “АграСітцы” не атрымлівалі заробкаў з восені 2015 году. Не пасьпеў сюжэт яшчэ выйсьці ў этэр, як мясцовыя ўлады адрэагавалі на работу журналістаў.

Паводле слоў журналіста Алеся Залеўскага, работнікі гаспадаркі, пра якую здымаўся сюжэт для тэлеканалу, з ахвотай згаджаліся распавесьці пра праблему на камэру. Бо людзей змучыла адсутнасьць заробку. Калі пракарміць сябе і сем’і яшчэ ўдаецца за кошт уласных гаспадарак і пазыкаў у мясцовай краме, то ва ўмовах поўнага безграшоўя невырашальнай становіцца праблема аплаты электраэнэргіі і выплаты крэдытаў.

Мясцовыя ўлады зрэагавалі на ўзьнятую праблему яшчэ да таго, як сюжэт “Белсату” выйшаў у этэр. Неўзабаве пасьля візыту журналістаў людзям выплацілі зарплаты за два месяцы мінулага году.