Чацвер, 02 Май 2024

У бягучым годзе грамадскім арганізацыям давядзецца па-новаму справаздавацца перад падатковымі службамі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

На тэрыторыі Віцебскай вобласці па стане на 1 студзеня 2024 года зарэгістраваны або пастаўлены на ўлік 118 грамадскіх аб'яднанняў, 18 мясцовых фондаў і чатыры палітычныя партыі. Цяпер для нармальнага легітымнага існавання ўсе грамадскія структуры павінны рабиць справаздачу перад падатковымі службамі.

Таму, інспекцыя МПЗ па Віцебскай вобласці праз СМІ нагадала кіраўнікам НКА аб тым, што некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі, прафсаюзы, установы, якія фінансуюцца ўласнікамі, таварыствы ўласнікаў, гаражныя кааператывы, садоўніцкія таварыствы, абавязаны прадстаўляць падатковыя дэкларацыі.

Новаўвядзенне заключаецца ў тым, упершыню гэта неабходна зрабіць толькі ў выглядзе электроннага дакумента і запэўніць яго выключна электронным лічбавым подпісам.

Дзіна Волкава