Чацвер, 18 Красавік 2024

Жыхары абласного цэнтру звярнуліся ў Вітгарвыканкам з просьбай тэрміновага адрамантаваць пешаходны мост

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Віцебскія гарадскія актывісты звярнуліся да чыноўнікаў мясцовага выканкама з петыцыяй №5792, у якой паведамляюць аб тым, што «Юбілейны» мост у Віцебску праз раку Віцьба знаходзіцца ў небяспечным тэхнічным стане і патрабуюць ад уладаў у найкарацейшыя тэрміны выканаць яго капітальны рамонт. Зварот да ўладаў пакуль падпісала 19 гараджан.

На гэтую гарадскую ініцыятыву паўплывала тое, што па дадзеных тэхнічнай справаздачы па выніках абследавання маста, выкананага ў 2023 годзе ТАА "ЭКАМОСТ", устаноўлена, што збудаванне знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане і патрабуе правядзення капітальнага рамонту. Эксплуатацыя збудавання ў бягучы час адбываецца ў звыш лімітавай стадыі за кошт няўлічаных і непрагназуемых рэзерваў у канструкцыі.

Абапіраючыся на экспертную ацэнку аб небяспецы для жыхароў горада далейшае эксплуатацыя маста «Юбілейны» складальнікі і падпісанты петыцыі просяць улады правесці праверку фактаў, якія паказваюць на аварыйны стан маста. І ў выпадку, калі факты знойдуць пацверджанні, ў кароткія тэрміны распрацаваць праект капітальнага рамонту маста і прыступіць да яго выканання.

Паліна Дароніна