Панядзелак, 29 Студзень 2024

Праўладныя сацыёлагі выявілі каля 90% «задаволеных жыццём» віцяблян

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Аналітык БІСД  Андрэй Мішын Аналітык БІСД Андрэй Мішын

Паводле звестак сацыялагічных анлайн-апытанняў, праведзеных Віцебскім аддзяленнем Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) у 2023 годзе, жыхароў вобласці за апошнія два гады стала больш занепакоіць справы ў эканоміцы і сацыяльныя праблемамі. Усе палітычныя падзеі, у тым ліку рэферэндум па змяненні Канстытуцыі краіны, не былі хоць неяк значнымі для жыхароў рэгіёну, а на дзяржаўныя ідэалагічныя кампаніі людзі проста не звяртаюць увагі.

Найбольш адмоўна востра жыхары Віцебска і Віцебскага раёна рэагавалі на рост цэн на прадукты і тавары першай неабходнасці -54 працэнты, а негатыўная міжнародная абстаноўка хвалявала толькі 41 працэнт апытаных.

Больш за трэць былі незадаволеныя: якасцю і даступнасцю медыцынскага абслугоўвання (36 працэнтаў), зніжэннем даходаў (32 працэнты), а высокімі тарыфамі на камунальныя паслугі абураліся 28 працэнтаў).

Як праблему "пагроза страты працы" адзначылі 16% апытаных мужчын і 6% жанчын. Мужчыны ў большай ступені хваляваліся за фінансавыя аспекты жыцця, у той час як жанчыны больш востра рэагавалі на адсутнасць бяспекі ў выглядзе росту злачыннасці.

Апытанне паказала, што ў грамадстве прысутнічалі моцныя ўтрыманскія настроі. Людзі найбольш пазітыўна рэгавалі на павелічэнне асабістых даходаў у выглядзе росту пенсій, дапамог і заработнай платы (64%) і на "халяву" ў выглядзе дзяржрэгулявання цэн на тавары і тарыфы ў стаматалогіі (54%).

Мясцовыя сацыёлагі зафіксавалі каля 87 працэнтаў людзей “цэлым задаволеных сваім жыццём”, і доля такіх задаволеных на працягу 2023 года павялічвалася на 5 працэнтаў. А абсалютна незадаволеных сярод апытаных віцябчан даследчыкі налічылі крыху больш за 1 працэнт.

Анфіса Кукушкіна