Субота, 30 Верасень 2023

Жыхары Віцебскай вобласці працягваюць аказваць непадпарадкаванне або супраціўленне супрацоўнікам "сілавых" органаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2023 года судамі Віцебскай вобласці былі разгледжаны 123 адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за абразу работнікаў міліцыі (артыкул 24.4 КаАП). А за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.3 КаАП былі прыцягнуты 345 жыхароў вобласці. Усе правапарушальнікі былі пакараныя буйным штрафам альбо грамадскімі працамі ці адміністрацыйным арыштам.

Сапраўды, пры выкананні службовых абавязкаў міліцыянеры перыядычна сутыкаюцца з грамадзянамі, якія пры сустрэчы з імі дзейнічаюць агрэсіўна. У гэтай катэгорыі знаходзяцца хатнія дэбашыры, хуліганы і проста людзі, якія добра выпілі. Яны адкрыта абражаюць і зневажаюць працаўнікоў міліцыі, часам накінуцца на іх з кулакамі. Гэтых людзей не спыняе пэрспэктыва быць пакаранымі ў межах адміністрацыйнага ці крымінальнага заканадаўства.

Усе гэтыя выпадкі лішні раз пацвярджаюць утойванню "нялюбоў" насельніцтва да прадстаўнікоў улады.

Ніна Вілкова