Днямі на інтэрнэт-платформе «Зручны горад» з'явілася петыцыя №5840, у якой мясцовыя актывісты прасілі чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя прыбраць антынавуковы артыкул з сайта Наваполацкай Цэнтральнай гарадской бальніцы, у якім сцвярджаецца аб наяўнасці прамой залежнасці «звышздольнасцяў» чалавека ад групы крыві. На думку складальнікаў петыцыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі не прызнае наяўнасць медыумаў і празорцаў навукова даказаным фактам.

Апублікавана ў Дзяржава

Жыхары дамоў №12 і №12/1 па праспекце Будаўнікоў 13 красавіка даведаліся пра тое, што ў двары іх дома хочуць збудаваць квартал з трох пяціпавярховых дамоў, спраектаваных штучным інтэлектам і групай маладых архітэктараў. Іх  спавясцілі пра гэта аб'явамі на пад'ездах, хаця афіцыйнага грамадскага абмеркавання гарвыканкам не абвяшчаў. Ідэя наконт «ушчыльнення», а па сутнасці, пазбаўлення прыдамавой тэрыторыі, мясцовым жыхарам катэгарычна не спадабалася. Яны стварылі ініцыятыўную групу і напісалі 8 зваротаў у розныя інстанцыі, сабраўшы пад імі подпісы.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая 5 красавіка за публічнае дэманстраванне ў сацыяльным медыя нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі аштрафавала на 400 рублёў механізатара сельгаспрадпрыемства "Сіроцінскі" Сяргея Раманава.

Апублікавана ў Суд