З удзелам губернатара Пскоўскай вобласці Міхаілам Ведэрніковым 21 верасня прайшла пашыраная нарада па рэалізацыі сумесных праектаў з Віцебскай вобласцю, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Апублікавана ў Дзяржава

У пачатку верасня пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла ў дачыненні да службовых асоб аграрнай арганізацыі крымінальную справу аб бяздзеянні, якое пацягнула цяжкія наступствы, па ч.3 арт.425 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Злачынства выкрыта падчас наглядных мерапрыемстваў у сферы жывёлагадоўлі. Сума нанесенага ўрону перавысіла 650 тыс. рублёў. Расследаваць крымінальную справу даручана следчым з Віцебскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 8 верасня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкі” інфармацыйны рэсурс у рамках адміністрацыйнай вытворчасці аштрафавала на 1110 рулёў кантралёра-касіра Анжаліку Сушчую.

Апублікавана ў Суд

У Віцебскай вобласці каля 460 школьнікаў змогуць атрымаць падпрацоўку да канца года ў межах часовай занятасці. Дзеці будуць працаваць у вольны ад вучобы час і на восеньскіх канікулах, паведамляюць у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Апублікавана ў Дзяржава

Але на самой справе ён знізіўся амаль у 3 разы, паводле статыстыкі, якую падае сайт Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый у 2022 годзе, ды іншыя дзяржаўныя структуры.

Апублікавана ў Дзяржава