Фотаздымак узламаных і апячатаных дзвярэй у сваё віцебскае жытло ён размясціў у Фэйсбуку. Паводле звестак на пячатцы, прычыну  арышту ведае следчы камітэт, куды і рэкамендавана «звяртацца па ўсіх пытаннях». Узламвалі дзверы ў прысутнасці супрацоўніка КДБ – пра гэта таксама напісана на паперцы, якую пакуінулі на дзвярох. Паводзе Змітра Казакевіча, апячаталі кватэру ўвечары 16 траўня, а напярэдадні невядомыя людзі распытвалі суседзяў журналіста, хто ў ягонай кватэры жыве, і ці даўно яны бачылі яго самога.

Спадарыня Ганна даўно жыве ў замежжы, і пра тое, што на яе дом у мястэчку Варапаева, накладзены арышт, яна даведалася ад знаёмых землякоў. Для жанчыны гэта не стала навіной, бо яна ведае, што супраць яе распачатыя некалькі крымінальных справаў, у тым ліку з абразу Лукашэнкі.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 19 красавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, ў межах ч.1 арт.435 КК, прыгаварыла да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тэрмін 1 год беспрацоўнага Кірыла Астроўскага. Таксама суддзя абавязала маладога чалавека ў свабодны час выканаць грамадска карысныя працы ў аб'ёме ста гадзін і заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 1200 рублёў.

Навапалачанін скардзіўся ў КДБ на махінацыі ў сферы транспарту. У сваім звароце Андрэй П.  адзначыў, што працуе ў Віцебскаблаўтатранс філіял АТП 6 г. Наваполацка кіроўцам аўтобуса з ліпеня 2017 года. А ўжо праз год працы ён сутыкнуўся з тым, што на яго хацелі завесці крымінальную справу за продаж зэканомленага ім дызпаліва. Далей ён распавядае пра схему махінацый і сцвярджае, што такім жа чынам дзейнічаюць усе яго калегі, а гэта значыць прадаюць зэканомленае ім дызельнае паліва. Як падкрэслівае навапалачанін, у іх на працы так рабілі ўсе на момант яго звароту ў КДБ.

Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 15 траўня пастанавіў ліквідаваць наваполацкае Моладзевае грамадскае аб'яднанне «Спартыўна-сямейны клуб «Калінінец». Ініцыятарам знишчэння абъяднання стала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама. Усяго ж зараз у Віцебскім рэгіёне афіцыйна дазволена дзейнасць ўсяго толькі 15-ці маладзёжным грамадскім аб'яднанням.

Трое сябраў з Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры Упраўленні юстыцыі аблвыканкама 24 красавіка наведалі Папраўчую калонію № 1 (г. Наваполацк) і папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 11 (г. Віцебск). Трэба адзначыць, што ў наваполацкай калоніі адбываюць пакаранне 106 палітвязняў у тым ліку журналіст Анджэй Пачобут і палітык Віктар Бабарыка, а ў віцебскім ПУАТ асуджаных за палітыку няма.

Ксяндзу Анджэю Юхневічу прысуджаны арышт на 15 сутак, ксяндзу  Паўлу Лемеху – на 1- сутак. Інфармацыю пра гэта падала Курыя Віцебскай дыяцэзіі , заклікаўшы вернікаў падтрымаць асуджаных святароў у малітве, «каб Дух Святы даў ім неабходныя сілы і ўзмацніў у гэтым выпрабаванні». Падставаў, паводле якіх асудзілі святароў з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, не паведамляецца.

Гэта Міхаіл Жамчужны, Аляксандр Корнышаў, Кацярына Лупач і Уладзімір Мартаў, якія па палітычных прычынах былі вымушаны пакінуць Беларусь і цяпер жывуць у замежжы. Тое, што яны трапілі ў міждзяржаўную базу, азначае, што знаходжанне ў Расіі ім  гэтак жа сама пагражае затрыманнем, як і ў Беларусі. Прыкладам стала заўчорашняе затрыманне лекара Уладзіміра Мартава ў Ленінградскай вобласці.

Прычына – пазыкі па падатках і штрафах, прысуджаных віцебскай актывістцы. Агульная сума, якую Алена Янушкоўская не выплаціла дзяржаве, складае 1436 рублёў 60 капеек. Хату, якая знаходзіцца ў вёсцы Суйкава за 3 км ад Віцебска, збіраюцца прадаць за 10 700 рублёў.  На думку актывісткі, гэты кошт, прапанаваны БТІ, проста смешны: 20 гад таму жанчына набывала гэтую маёмасць з 9 тысяч даляраў. Аўкцыён па продажы маёмасці Янушкоўскай прызначаны на 30 траўня.

Аляксандр Корнышаў, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news», атрымаў з аддзела міліцыі Першамайскага раёна дзве позвы ў суд – на 16 і на 20 траўня. Яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле высноваў міліцыі, віна Аляксандра Корнышава палягае ў тым, што на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» ён размяшчаў спасылкі на матэрыялы рэсурсу, якім ён кіруе. Тады як  сайт «Витебский курьер news» ўжо больш як два гады таму прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».