У цяперашні час прадукцыю прадпрыемства адпраўляюць толькі ў Афрыку і Азію. З-за дарагой лагістыкі і забароны аплаты ў доларах і еўра экспарт абваліўся на палову, назіраецца затаваранасць гатовай прадукцыі. "Нафтан" спрабуе выжываць і знаходзіцца ў пастаянным пошуку магчымасці развіваецца. 

Да другой гадавіны з пачатку Жаночых маршаў – 12 жніўня –  "Майстэрня паштовак салідарнасці" разам з кампаніяй #FreeViasna зрабілі стыкерпак, які дапаможа выказаць павагу, любоў і пяшчоту палітзняволеным жанчынам. Мы дашлем налепкі ўсім ім за краты і запрашаем вас дадаць вашыя словы падтрымкі.

Пра тое, што пробашча лынтупскага касцёлу Святога Апостала Андрэя асудзілі да 17 сутак арышту, паведамляе Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падрабязнасці адміністрацыйнай справы ксяндза Аляксандра пакуль не вядомыя, апрача таго, што ён быў асуджаны за парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы (арт. 24.23 КаАП).

Інфармацыю пра тое, што яе падабаронная пакінула Расею пацвердзіла адвакат дзяўчыны Марыя Бяляева. Але канкрэтнае месца знаходжання Яны Пінчук пакуль не вядомае. У Беларусі віцяблянку абвінавачваюць па пяці крыминальных артыкулах: паклёп (артыкул 188 КК), незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі іншай асобы (частка 3 часткі 203-1 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (частка 1 і 2 артыкула 361-1 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК).

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся яшчэ ў 9-ці палітвязняў. Сярод іх жыхар Віцебску, каардынатар кампаніі «Страна для жизни» Алег Баразна, асуджаны на 2 гады 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску распачаўся працэс над журналісткай Таццянай Матвеевай, былой супрацоўніцай зачыненага найбуйнейшага беларускага інфармацыйнага партала. Яе вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні за размяшчэнне ў Фэйсбуку фотаздымка з малюнкам белага і чырвонага колераў. Суддзя Уладзімір Царыкаў распачаў судовае пасяджэнне, але яно скончылася менш як праз паўгадзіны – ён заўважыў памылкі ў пратаколе.

Больш за тыдзень таму адміністрацыя шклоўскай папраўчай калоніі № 17 “закінула” ў штрафны ізалятар на трое сутак палітвязня Яўгена Харашкевіча. Жонка палітвязня даведалася, што прычынай стаў ліст з віншаваннямі ад неабыякавых людзей перад днём нараджэння Яўгена, які яна дасылала мужу. Цэнзар разглядзеў у гэтым "палітычны падтэкст", таму ліст быў знішчаны, а палітвязня адправілі ў ШІЗА.

Блогерка і грамадская актывістка з Віцебска Алена Янушкоўская сцвярджае, што  беларускія уцекачы ў Польшчы маюць пэўныя сацыяльныя праблемы. Алена лічыць, што мясцовыя польскія ўлады не ў стане вырашыць праблемы, і таму ў сітуацыю павінны ўмяшацца міжнародныя арганізацыі і цэнтральны ўлад Еўрапейскага Саюза.

У Віцебскай вобласці за паўгода 2022 года колькасць злачынстваў зменшылася больш чым на адну дзясятую частку, знізілася таксама агульная колькасць пацярпелых і загінуўшых ад супрацьпраўных дзеянняў. Калі тэндэнцыя скарачэння фактаў парушэння закона захавацца і ў другім паўгоддзі, то ўладам, з-за непатрэбнасці аховы правапарадку, давядзецца звольніць значную колькасць работнікам МУС і іншых сілавых органаў. 

Сям'я 16-гадовага Іллі Карозы з латвійскай Academy KidsTV, які браў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі на «Славянскім базары», 5 жніўня атрымаў дакументы аб беларускім грамадзянстве. Яны падалі прашэнне аб даванні грамадзянства яшчэ 3 ліпеня і дзякуючы мясцовай уладзе і падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі, пытанне вырашылі ў лічаныя дні. Цікавая дэталь, Ілля з’яўляецца ўнукам заснавальніцы Academy KidsTV, грамадзянкі РФ Надзеі Бухаравай.