У Наваполацку 54-гадовага рабочага забіла выкінутымі з акна парэнчамі
Няшчасны выпадак адбыўся ў Наваполацку падчас рамонту аднаго з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту на вуліцы Блахіна. Паводле папярэдняй вэрсіі праваахоўных органаў падчас дэмантажу парэнчаў лесьвіцы на чацьвёртым паверсе іх часткі выкідалі ў акно. У выніку адзін з рабочых быў сьмяротна траўмаваны скінутым элемэнтам парэнчаў.
Сёлета на Віцебшчыне 14 работнікаў загінулі праз здарэньні на працы
За 7 месяцаў 2018 году ў Віцебскай вобласьці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці загінулі 14 чалавек. Цяжкія траўмы на вытворчасьці за гэты ж пэрыяд атрымалі 43 чалавекі.
Работнік гарадзкога парку, які зваліўся зь вялікай вышыні, памёр у шпіталі
Работнік Наваполацкага парку культуры і адпачынку, які зваліўся зь вялікай вышыні падчас дэмантажу шатра цырку, ад атрыманых траўмаў памёр у шпіталі.
З пачатку году на Віцебшчыне загінулі ад вонкавых прычын 15 дзяцей
З пачатку году ў Віцебскай вобласьці ад вонкавых прычын загінулі 15 дзяцей, паведаміў старшы памочнік па справах непаўналетніх і моладзі пракуратуры Віцебскай вобласьці Антон Волкаў.
У Лепелі школьніка засыпала пяском. Дзіця загінула
3 ліпеня каля 17:00 у Лепелі недалёка ад пляжу на Лепельскім возеры пяском засыпала 11-гадовага хлопчыка. Школьнік прыехаў на вакацыі да бабулі і разам з двума аднагодкамі пайшоў гуляцца на гарадзкі пляж. Дзеці выкапалі ў пяшчаным абрыве нару і залазілі туды. Раптам грунт абваліўся і цалкам засыпаў аднаго з хлопчыкаў.
Вінаватымі ў сьмерці загінулага на «Нафтане» работніка прызналі службовых асоб
У выніку трэцяга расьсьледаваньня па факце гібелі рабочага вінаватымі прызналі майстра ўчастку і галоўнага інжынэра будаўнічага ўпраўленьня. Да гэтага ў сьмерці абвінавачвалі самога работніка. Паводле рашэньня суду, прадпрыемства абавязанае выплаціць кампэнсацыю родным загінулага.