Старшыня суда Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава 14 лютага за атрыманне замежную бязвыплатную дапамогу аштрафавала на 1000 рублёў палітвязня Людмілу Цыбульскую, якая адбывае хатнюю “хімію”. Таксама жанчына абавязана судом пералічыць у даход дзяржавы кошт атрыманай гуманітарнай дапамогі.

Апублікавана ў Суд

Старшыня суда Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава 14 лютага за атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамоги аштрафавала на 1000 рублёў непрацуючую маці трох непаўналетніх дзяцей Ірыну Хрыстлейд. Таксама яна абавязаная судом пералічыць у даход дзяржавы кошт прадмета адміністрацыйнага правапарушэння - 1083,26 рублёў атрыманых грашовых сродкаў.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 20 лютага за незаконнае выкарыстанне замежнай бязвыплатнай фінансавай дапамогі аштрафавала на 800 рублёў былую жонку палітвязня Алега Яфрэменка, Мар'яну. Акрамя таго, суддзя пастанавіла спагнаць з «правапарушальніцы» ў даход дзяржавы 2945,03 рублёў ЗБД. Дапамога была атрымана ў выглядзе харчавання праз інтэрнэт-краму.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 29 лютага за незаконнае выкарыстанне замежнай бязвыплатнай фінансавай дапамогі аштрафавала на 600 рублёў жонку палітвязня Аляксандра Капшуля, Аксану Капшуль. Акрамя таго, суддзя пастанавіла спагнаць з «правапарушальніцы» ў даход дзяржавы 1993,48 рублёў ЗБД. Дапамога была атрымана ў выглядзе тавараў праз інтэрнэт-краму.

Апублікавана ў Суд

22-гадовы хлопец, асуджаны па «народнаму» артыкулу 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) паходзіць са Жлобіна. У Віцебску, падобна, ён адбывае пакаранне на «хіміі». Віцебскі суд Чыгуначнага раёна 1 сакавіка разбіраў ягоную справу, распачатую за «атрыманне дабрачыннай замежнай дапамогі». Вынік суду не вядомы, але прадказальны: у іншых падобных выпадках суды змушалі атрымальнікаў дапамогі сплаціць у дзяржаўны бюджэт яе кошт, а ў дадатак яшчэ і штраф».

Апублікавана ў Суд

1 лютага суд Оршы і Аршанскага раёна разбіраў справу пра парушэнне заканадаўства аб замежнай дапамозе. Жонку палітвязня асудзілі да штрафа памерам 1000 рублёў за атрыманне дапамогі на суму 1157 рублёў 11 капеек. Паводле высноваў суду, жанчына «стварыла пагрозу нанясення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выражаную ў публічнай заведама неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім статусу палітвязняў, незаконным нівеляванні наступстваў прыцягнення да адказнасці» .

Апублікавана ў Суд

Паводле судовага рашэння, вынесенага 1 лютага 2024 г. у судзе Аршанскага раёна і г.Оршы суддзёй Юліяй Хаткевіч, зняволены Дзяніс Сяргееў, які адбывае пакаранне ў Мінску, у папраўчай установе адкрытага тыпу №36, павінны заплаціць штраф памерам 1 000 рублёў. Таксама, на падставе ч.2 арт. 24.15 КаАП РБ, ён павінны «вярнуць у даход дзяржавы кошт «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння» - 264 рублі 38 капеек «дабрачыннай замежнай дапамогі». Суд пастанавіў пакінуць пад арыштам і тэлефон палітзняволенага - «у мэтах забеспячэння выплаты штрафа».

Апублікавана ў Суд