Рэйсавы аўтобус не даходзіць да вяскоўцаў на Пастаўшчыны з-за аварыйнага моста
Жыхары вёскі Мягуны паведамляюць, што да іх у вёску ўжо больш за год не заходзіць рэйсавы аўтобус, бо ў суседняй вёсцы Даўгуны, праз якую ездзіць транспарт, мост знаходзіцца ў аварыйным стане. Мягуны – немаленькая вёска, у ёй зарэгістравана 119 чалавек.
Новы аздараўленчы летнік для дзяцей плануюць адкрыць на Пастаўшчыне ў 2024 годзе. Ён з’явіцца на базе Гутскай базавай школы
Пра гэта паведаміла начальніца прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Сняжана Цітова.
У Паставах змяніліся рысы горада. Некалькі сельсаветаў аб’ядналі
У адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад Пастаўскага раёна ўнесены змяненні рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 21 чэрвеня 2023 года.
Кіраўнік Паставаў падпісаў пагадненне аб сяброўскіх стасунках з акупаваным раёнам Крыма
11 ліпеня ў Доме Масквы ў Мінску старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік і старшыня Сакскага раённага савета Аляксандр Гуменны падпісалі пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх стасункаў паміж Пастаўскім раёнам і Сакскім раёнам акупаванага расейцамі Крыма. Адбылося гэта ў рамках так званых Дзён Крыму ў Беларусі. Пра гэта піша сайт postawy.by.
У Паставах пашкодзілі чырвона-зялёную стужку. І яшчэ там шэраг праблем
Напярэдадні фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах пашкодзілі чырвона-зялёную стужку, якая абрамляе сцэну ў гарадскім парку. Піша сайт раённай газеты “Пастаўскі край”. Яна была адрамантаваная год таму да мінулага свята “Звіняць цымбалы і гармонік”, якое лічыцца брэндам горада.
За чатыры месяцы з пачатку года на Пастаўшчыне за лайкі і рэпосты пакаралі 15 чалавек
Пра гэта паведаміў сайту postawy.by выконваючы абавязкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС Павел Нагановіч.
На Пастаўшчыне дрэнна працуе камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму
Летась на Пастаўшчыне зарэгістравана 19 няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У выніку іх адзін чалавек загінуў і 5 атрымалі цяжкія траўмы. Такія вынікі агучыў пракурор Пастаўскага раёна Аляксандр Козіч на пасяджэнні райвыканкама, а таксама распавёў пра сітуацыю са злачыннасцю на Пастаўшчыне ды іншае.
Размяшчэнне на сайце райвыканкама экстрэмісцкіх матэрыялаў з'яўляецца законным?
УУС Віцебскага аблвыканкама не ўбачыў парушэння закону ў тым, што на сайце Пастаўскага райвыканкама працяглы час знаходзілася інфармацыйная прадукцыя экстрэмісцкага зместу. У апошні час стала для міліцыі нормай падобная ахоўная рэакцыя на парушэнні інфармацыйнымі рэсурсамі выканаўчымі органамі ўлады Закона Рэспублікі Беларусь аб "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму".
За распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў грамадзяне хочуць пакараць чыноўнікаў Пастаўскага райвыканкама
25 траўня на платформе па зборы подпісаў petitions.by была створана петыцыя з патрабаваннем прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці Пастаўскія ўлады якія арганізавалі распаўсюд інфармацыі, прызнанай экстрэмісцкай. Сабраныя подпісы будуць накіраваны ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму. Падрабязней дазнацца пра петыцыю можна па спасылке: https://petitionsby.win/petitions/5334.
Год гістарычнай памяці на Пастаўшчыне: на «лабірынты» грошай хапае, на ўпарадкаванне могілак – не
Юнькаўскі сельвыканкам (Пастаўскі раён) абвясціў збор сродкаў на фарбу для плоту і новую браму на могілках. Супрацоўнікі сельвыканкаму абвясцілі сход грамадскасці 1 траўня – з разлікам на тое, што жыхары Юнькаў напярэдадні Радаўніцы прыйдуць прыбіраць пахаванні сваіх родных.