Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Красавік 2026

“Даніна памяці” або “надмагільны помнік, якому не месца ў парку”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аршанцы горача абмяркоўваюць знешні выгляд помніка ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, які ўжо ўсталявалі і ўрачыста адкрыюць праз некалькі дзён. Нагадаем, гэта адзіны на Віцебшчыне помнік тым, хто пацярпеў і загінуў у выніку Чарнобыльскай трагедыі. А спрэчкі выклікла найперш тое, што з гараджанамі ніхто не абмяркоўваў, як ён павінны выглядаць і дзе стаяць: улады ўсё вырашылі самі і цяпер вымушаны чытаць негатыўныя каментары. Іх аршанцы не бянтэжацца пакідаць нават у Instagram дзяржаўнай газеты.

“У нашего народа должна быть Память об этих людях!” – з каментарамі такога зместу ніхто не спрачаецца.  “К Радунице конечно актуально , но не в самом же центре города ставить кладбищенский памятник!” – гэта кропка гледжання тых, хто не задаволены тым, памятны знак выглядае.  

Патрабаванні да яго знешняга выгляду былі сфармуляваны райвыканкамам. Мастацкі конкурс праектаў памятнага знака быў абвешчаны  летась. Абавязковым элементам, на думку ўладаў, павінна была быць выява пажарнага. і каб на ім абавязкова былі дата “26.04.1986”, слова "Чарнобыль", знак "Радыяцыя" і нейкі "элемент з чырвонага граніту, які паказвае агонь". Журы разгледзела 3 праекта, пераможцам быў прызнаны Аляксей Яўсееў, малавядомы скульптар з Віцебска, уражэнец Гарадка.  Ён цалкам выканаў усе заяўленыя рэкамендацыі. 

Месца пад помеік  было вызначана  у невялічкім скверы на месцы перасячэння вуліц Мінская і Уладзіміра Леніна -  паблізу ад пажарнай часткі.І  ў непасрэднай блізкасці ад гарадской прыбіральні, якая стала б фонам для памятнага знака.  Але гараджане пачалі абурацца - перадусім у каментарах на "экстрэмісцкіх" інтэрнэт-рэсурсах. Улады спалохаліся скандалу і выбралі іншае месца - у гарадскім парку.

Паводле ўмоваў, высунутых аршанскімі ўладамі, помнік мусіў быць невялікі - да 2,5 метраў вышынёй. Такі ён і атрымаўся, а "рельефная фигура пожарного, символически закрывающая собой трещину в плите” сапраўды кампазіцыйна нагадвае помнікі на грамадскіх могілках...

Ці такі знак да 40-х угодкаў хацелі б бачыць аршанцы - пытанне складанае. У каментарах сустракаюцца меркаванні і пра тое, што помнікі трэба было ставіць раней, а цяпер у горада ёсць і больш надзенныя патрэбы - да прыкладу, дзіцячыя пляцоўкі.

Насамрэч, ідэя ўшанаваць памяць ліквідатараў наступстваў аварыі  на ЧАЭС ужо не новая: яе дзясяткі разоў агучвалі   грамадскія актывісты   і ў Оршы, і ў абласным Віцебску. Дзе, дарэчы, ніякага падобнага памятнага знака няма ні зараз, ні ў перспектыве.

Летась прапанова стварыць мемарыяльны знак была нечакана падтрымана Віцебскім аблвыканкамам: яна перамагла  ў конкурсе праектаў  грамадскіх ініцыятыў. Як высветлілася, што “грамадская  ініцыятыва” сыходзіла ад  “депутата Оршанского райсовета Андрея Курятникова, ветеранов МЧС и МВД”. Ранейшыя прапановы сапраўдных ліквідатараў проста ігнараваліся.

Ад пачатку гараджанам паведамілі, што вырабіць памятны знак павінна камунальнае прадпрыемства “Оршанская спецавтобаза”, якое  атрымае на гэта фінансаванне:  18 тысяч рублёў   з абласнога бюджэту і яшчэ 18 - з рэспубліканскага. Ініцыятары, па ўмовах конкурсу, ад сябе мусяць дадаць 4 тысячы рублёў. Такім чынам, 40 тысяч рублёў – гэта агульная сума на мемарыяльны знак героям-сучаснікам, якія коштам жыцця і здароўя займаліся небяспечнай працай. Праўда, цяпер "Аршанская газета" паведамляе, што "проект выполнила компания «КУБ Студия гранита» из г. Речицы Гомельской области, которая выиграла тендер". Кошт аб'екта не ўказваецца.

Аляксандр Папоў